Быстрыца — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне Заходняй Дзвіны.

Даўжыня ракі 18 км. Плошча вадазбору 123 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 м/км. Пачынаецца з возера Каравайна, працякае праз азёры Іванец, Бабынічы і Нявіда. Упадае ў возера Лесава (басейн Начы).

У басейне ракі бяссцёкавае возера Вялікі Белянок, азёры Малы Белянок, Акунёва, Круглае, Нясіта і інш.

Літаратура Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.

Катэгорыя:Басейн Начы (прыток Заходняй Дзвіны) Катэгорыя:Рэкі Полацкага раёна