«Франкенвіні» () — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Walt Disney Pictures» 2012 года. Пераможца прэміі «Сатурн» (2013) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны фільм» і прэміі Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса (2015) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».

Сюжэт Хлопчык Віктар абажае свайго сабаку Спаркі, які гіне ў выніку няшчаснага выпадку. Хлопчык, не жадаючы мірыцца са стратай сябра, заклікае навуку на дапамогу і вяртае жывёлу да жыцця.

Калі Спаркі збягае ад Віктара, яго сябры, бацькі, настаўнікі і жыхары мястэчка даведваюцца, што вяртанне да жыцця хатняга гадаванца можа пацягнуць за сабой нечаканыя і нават жудасныя наступствы.

Спасылкі

Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2012 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Дэні Эльфман Катэгорыя:Фільмы Ціма Бёртана