Джон Чарлз Полані (; ) — канадскі хімік, сын вядомага брытанскага хіміка і філосафа Майкла Полані, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1986 года «за ўклад у развіццё даследаванняў дынамікі элементарных хімічных працэсаў», якую ён падзяліў з Лі Юаньчжэ і Дадлі Хершбахам.
Член Каралеўскага таварыства Канады (1966), Лонданскага каралеўскага таварыства (1971)John Polanyi , замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1978)John C. Polanyi , член Папскай акадэміі навук (1986)John Charles Polanyi .
Біяграфія і навуковая праца Джон Полані нарадзіўся 23 студзеня 1929 года ў Берліне. Бацька — вядомы хімік Майкл Полані, маці — Магда Элізабэт Полані. З прыходам да ўлады нацыстаў у 1933 годзе, з-за яўрэйскага паходжання сям’я была вымушаная бегчы ў Манчэстэр, дзе яго бацька стаў прафесарам хіміі Манчэстэрскага ўніверсітэта. Джон Полані скончыў Манчэстэрскі ўніверсітэт у 1949 годзе, а ў 1952 годзе там жа абараніў дысертацыю па хіміі. У 1952—1954 гадах працаваў у Дзяржаўным навукова-даследчым Савеце Канады ў Атаве, у тым ліку ў лабараторыі будучага Нобелеўскага лаўрэата (1971 года) Герхарда Герцберга, дзе сабраў спектраскапічную ўстаноўку для праверкі вагальнага і вярчальнага ўзбуджэння ў малекулах ёда. У 1954—1956 гадах стажыраваўся ў Прынстанскім універсітэце. У 1956 годзе стаў выкладчыкам універсітэта Таронта, а ў 1962 годзе — прафесарам.
Полані распрацаваў метад інфрачырвонай хемілюмінесцэнцыі для вывучэння дынамікі хімічных працэсаў.
У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву».
Узнагароды
Прэмія стагоддзя ад каралеўскага хімічнага таварыства (1964) Стыпендыя Гугенхайма (1970, 1979) Прэмія Вольфа (1982) Нобелеўская прэмія па хіміі (1986) Каралеўскі медаль (1989) Бэйкераўская лекцыя (1994) Канадскі залаты медаль Герхарда Герцберга (2007) Лектарская прэмія Фарадэя (2010) Медаль Гельмгольца (2012)
Спасылкі
Старонка Джона Полані на сайце Універсітэта Таронта Біяграфія на сайце Нобелеўскага камітэта
Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Канады Катэгорыя:Вучоныя ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта