Універсітэт Манпелье () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Манпелье.
Агульная характарыстыка Універсітэт — гэта вышэйшая навучальная і навукова-даследчая ўстанова, размешчаная ў горадзе Манпелье на поўдні Францыі ў рэгіёне Аксітанія. У мінулым яна існавала паміж 1289 і 1793 гадамі, затым паміж 1896 і 1970 гадамі і зноў была адноўлена ў 2015 годзе. Вядомая як адна з найстарэйшых і адна з самых бліскучых медыцынскіх школ у сярэднявечным свеце, установа ў Манпелье таксама вядома выкладаннем права. У цяперашнім выглядзе ўніверсітэт налічвае амаль 50 000 студэнтаў. Універсітэт аб’ядноўвае вельмі разнастайныя дысцыпліны, такія як дакладныя навукі, хімія, біялогія, медыцына, права, эканоміка, менеджмент, фармацэўтычныя і спартыўныя навукі.
Структура
Факультэты Факультэт навук Медыцынскі факультэт Факультэт права і палітычных навук Фармацыйны факультэт Факультэт навук і тэхнікі фізкультурна-спартыўнай дзейнасці Педагагічны факультэт Эканамічны факультэт Стаматалагічны факультэт
Інстытуты Інстытут менеджменту Інстытут дзелавога адміністравання Тэхналагічны інстытут у Манпелье Тэхналагічны інстытут у Німе Тэхналагічны інстытут у Безье Інстытут падрыхтоўкі да агульнага кіравання
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Манпелье