«Кошкі не танцуюць» () — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Warner Brothers» 1997 года. Пераможца прэміі «Эні» (1997) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Сюжэт Гісторыя пра беднага ката Дэні, які ўсё сваё жыццё марыў стаць зоркай сцэны. Але аказалася, што ролі ў Галівудзе даюць толькі людзям. Жывёлы на сцэне могуць мяўкаць, брахаць і мыкаць. Разам з сябрамі Дэні разбурае звыклыя стэрэатыпы і даказвае, што мары ператвараюцца ў рэальнасць.
Спасылкі
Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 1997 года Катэгорыя:Мультфільмы 1997 года