«Вольт» () — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Walt Disney Animation Studios» 2008 года.
Сюжэт Сабака па мянушцы «Вольт» усё жыццё здымаецца ў тэлевізійным серыяле, дзе выконвае ролю суперсабакі, які ратуе чалавецтва, выкарыстоўваючы свае незвычайныя здольнасці. Сам Вольт свята верыць ва ўласную непаражальнасць, неверагодную сілу і ўменне лётаць. Калі ж лёс закідвае яго ў поўны небяспек Вялікі Горад, ён усё яшчэ думае, што гэта — толькі чарговы эпізод тэлесерыяла.
Спасылкі
Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2008 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джон Паўэл