Роберт Хубер (; ) — нямецкі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1988 года.

Член Леапальдзіны (1990) і Акадэміі дэі Лінчэі, замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1995) і Лонданскага каралеўскага таварыства (1999).

Біяграфія Скончыў Вышэйшую тэхнічную школу Мюнхена па хіміі ў 1960 годзе, затым там жа праводзіў крышталяграфічныя даследаванні арганічных злучэнняў. У 1971 годзе ўзначаліў Інстытут біяхіміі Таварыства Макса Планка і пераключыўся на крышталяграфію бялку. З’яўляўся дырэктарам Інстытута да 2005 года, усе гэтыя ж гады таксама выкладаў крышталяграфію ў альма-матэр, дзе ў 2013 годзе стаў эмерытам.

За першае даследаванне крышталічнай структуры мембраннага бялку рэакцыйнага цэнтра, які ўдзельнічае ў фотасінтэзе пурпурной нясернай бактэрыі , што забяспечыла далейшы прагрэс у разуменні механізму фотасінтэзу у вышэйшых раслін, Роберт Хубер, Хартмут Міхель і Іаган Дайзенхофер у 1988 годзе атрымалі Нобелеўскую прэмію па хіміі.

Член Баварскай акадэміі навук (1988), Еўрапейскай акадэміі (1990), Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук, Еўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў.

Ганаровы доктар Віленскага ўніверсітэта (2011), Ягелонскага ўніверсітэта (2014)Doktorzy honoris causa — UJ.

У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)107 Nobel laureates sign letter blasting Greenpeace over GMOsLaureates Letter Supporting Precision Agriculture (GMOs)Список нобелевских лауреатов подписавших письмо.

Аўтар і сааўтар больш чым 800 артыкулаў у рэцэнзуемых навуковых часопісах. Індэкс Хірша 128.

Асноўныя публікацыі

Спасылкі

Інфармацыя на сайце Нобелеўскага камітэта Еўрапейская акадэмія

Катэгорыя:Выкладчыкі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Еўрапейскай акадэміі Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены Акадэміі дэі Лінчэі Катэгорыя:Члены Баварскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Леапальдзіны Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Біяхімікі Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта