По́льшча ( ), афіцыйная назва — Рэспу́бліка По́льшча ( ) — дзяржава ва УсходняйУ адпаведнасці з класіфікацыяй статыстычнага аддзела ААН. (ЦэнтральнайУ адпаведнасці з некаторымі іншымі класіфікацыямі.) Еўропе, размешчаная на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Мае сухапутныя межы з Германіяй (на захадзе), Чэхіяй, Славакіяй (на поўдні), Украінай, Беларуссю, Літвой (на ўсходзе) і з Калінінградскай вобласцю Расіі (на поўначы). Тэрыторыя — км². Працягласць берагавой лініі — 491 кмІнфармацыя пра Польшчу на сайце «www.mir-geo.ru» . Насельніцтва — 38,48 млн чалавек. Сталіца — Варшава з насельніцтвам чалавекСтатыстычная дэмаграфічная інфармацыя польскага ўрада на 30 верасня 2014 г. . Афіцыйная мова — польская. Грашовая адзінка — польскі злоты (станам на 30 снежня 2024 года, 1 долар ЗША = 4,04 злотыхNarodowy Bank Polski. Kursy średnie walut obcych ). Нацыянальнае свята — Нацыянальнае Свята Незалежнасці () — адзначаецца 11 лістапада.

Унітарная дзяржава, парламенцкая рэспубліка. У жніўні 2015 года пасаду Прэзідэнта заняў Анджэй Дуда. У снежні 2017 года Прэм’ер-міністрам стаў Матэвуш Маравецкі. Адміністрацыйны падзел: 16 ваяводстваў, якія складаюцца з 66 гарадоў на правах паветаў і 314 паветаў.

Па колькасці насельніцтва займае шостае месца ў Еўрапейскім саюзе. Для Польшчы характэрна стабільная колькасць насельніцтва, яго нізкі як натуральны, так і міграцыйны прырост; паказчыкі эміграцыі таксама невысокія. Польшча з’яўляецца адной з найбольш этнічна аднародных краін: каля 97 % жыхароў складаюць палякі. Дзяржаўная мова — польская. У рэлігійным дачыненні насельніцтва Польшчы з’яўляецца самым веруючым у Еўропе пасля Мальты: толькі 6 % жыхароў заявілі пра атэізм або абыякавасць да рэлігііZMIANY W ZAKRESIE WIARY I RELIGIJNOŚCI POLAKÓW PO ŚMIERCI JANA PAWŁA II. Дамінуючыя пазіцыі займае Рымска-Каталіцкая Царква, першы неітальянскі Папа Рымскі Ян Павел ІІ быў палякам. Найбуйнейшыя гарады — Варшава, Кракаў, Лодзь, Уроцлаў, Познань, Гданьск.

Гісторыю польскай дзяржаўнасці прынята адлічваць ад ўладарства Мешкі I — гістарычнага князя заходніх палян, які прыняў хрысціянства у 966 годзе. У 12 стагоддзі пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці, завершаны ўз’яднаннем польскіх зямель каралём Уладзіславам I Лакеткам. У 1569 годзе Каралеўства Польскае аб’ядналася з Вялікім Княствам Літоўскім у Рэч Паспалітую — федэратыўную дзяржаву, якая (пасля трох падзелаў) канчаткова скончыла сваё існаванне пасля трох падзелаў — у 1795 годзе. Тэрыторыі Польшчы знаходзіліся ў складзе Расійскай, Германскай і Аўстра-Венгерскай імперый да аднаўлення польскай дзяржаўнасці 11 лістапада 1918 года. 1 верасня 1939 года Трэці Рэйх пачаў Другую сусветную вайну, напаўшы на Польшчу. Пасля вайны Польшча (межы якой істотна змяніліся) стала незалежнай сацыялістычнай Польскай Народнай Рэспублікай. У 1989 годзе адбыліся палітычныя змены, і да цяперашняга часу Польшча існуе як Рэспубліка Польшча (), або Трэцяя Рэч Паспалітая.

Польшча мае развітую эканоміку, шостую па памерах у ЕС. Краіна адзначаецца вельмі высокім паказчыкам індэкса чалавечага развіцця, для яе характэрны высокі ўзровень жыцця і жыццёвыя стандарты, якасныя і ўсеагульныя адукацыя і ахова здароўя. Паводле класіфікацыі Сусветнага банка адносіцца да дзяржаў з высокім прыбыткам. Прадукцыя польскага машынабудавання, хімічнай і харчовай прамысловасці, сельскай гаспадаркі экспартуецца і на ўсход, і на захад. Польшча з’яўляецца членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, НАТА, Еўрапейскага Саюза, АЭСР, Вышаградскай групы, Веймарскага трохвугольніка і многіх іншых міжнародных арганізацый.

Этымалогія «Rzeczpospolita Polska» — афіцыйная назва Польшчы на польскай мове. «Rzeczpospolita» перакладаецца як «садружнасць» ці «рэспубліка»Jan Miodek. Słownik ojczyzny polszczyzny. Wrocław: Wydawnictwo EUROPA, 2002. ISBN 83-87977-92-6.. Словам «Rzeczpospolita» у Польшчы і Беларусі () таксама называюць унію Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.

Не існуе дакладнага тлумачэння паходжання назвы «Польшча». Згодна з найбольш распаўсюджанай тэорыяй гэта назва паходзіць ад назвы племені палян, якія насялялі абшары сучаснага Велікапольскага ваяводства. Слова «паляне» паводле адной з тэорый паходзіць ад слова «племя» — супляменнік, чалавек, звязаны кроўнай сувяззю, які мае тую ж веру. Іншая тэорыя выводзіць слова «паляне» ад слова «поле»Tadeusz Lehr-Spławiński. Język polski. Warszawa 1978, s. 64., дапускаючы, што асноўным заняткам племені палян была апрацоўка зямлі ў адрозненні ад іншых плямёнаў, напрыклад, віслян ці мазаўшанKrystyna Długosz-Kurczabowa. Jaka jest etymologia słowa Polska (nazwa kraju)?, якія насялялі лясныя абшары. Некаторыя лінгвісты сцвярджаюць, што гэта можа быць звязана з першапачатковай формай племянной арганізацыі — «ополем». Форма гэта была пэўным відам кіравання з выбарным кіраўніком, агульнай уласнасцю на зямлю і родам — асновай грамадства.

У мінулым ужываліся лацінскія назвы «Terra Poloniae» () ці «Regnum Poloniae» ()Teresa Michałowska. Średniowiecze. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1995, s. 228—229, seria: Wielka Historia Literatury Polskiej. ISBN 83-01-11452-5.. Назва «Польшча» пачала ўжывацца ў дачыненні да ўсёй дзяржавы ў XI стагоддзі. Землі палян з XIV ст. называлі Старапольшчай, а пазней — Вялікапольшчай. А паўднёвыя землі, для кантрасту, называлі Малапольшчай.

Назвы Польшчы ў некаторых іншых мовах (, ) паходзяць ад назвы племені ляндзян, якія насялялі тэрыторыю паўднёва-ўсходняй часткі ПольшчыJerzy Nalepa. Polska — pochodzenie i wiek nazwy (cz. II). Język Polski. 1994, nr 4/5 (LXXIV 4-5) (wrzesień/grudzień), s. 241 i n..

На працягу 37 гадоў (з 1952 г. па 1989 г.) афіцыйна Польшча называлася як «Польская Народная Рэспубліка» (ПНР) ().

Геаграфічнае становішча

Рэспубліка Польшча — адна з найбуйнейшых еўрапейскіх краін. Па плошчы сваёй тэрыторыі (312,685 км²) яна займае дзявятае месца ў Еўропе і 68-е ў свеце. Яна прыкладна ў паўтара разы большая за Беларусь. Таксама Польшчы наложыць 8682 км² тэрытарыяльных вод у Балтыйскім моры. Кампактная пяцівугольная Польшча размешчана акурат у цэнтры Еўропы, прынамсі, на думку польскіх географаў цэнтр Еўропы знаходзіцца ў вёсцы Сухаволя каля Беластока. Цэнтр самой Польшчы знаходзіцца каля вёскі Пёнтак, што недалёка ад Лодзі. Самая паўночная кропка Польшчы — мыс Разеве (54°50 пн. ш.), паўднёвая — пік Апалонек (49°00 пн.ш.), усходняя лукавіна Буга каля вёскі Зосін на ўкраінскай мяжы (24°09 усх. д.), заходняя — лукавіна Одры на мяжы з Германіяй (14°07 усх.д.).

Польшча мяжуе з Германіяй на захадзе (467 км); Чэхіяй (796 км) і Славакіяй (541 км) на поўдні; Украінай (535 км), Беларуссю (418 км) і Літвой (104 км) на ўсходзе; з Калінінградскай вобласцю Расіі (210 км) на поўначы. На поўначы на працягу 440 км абмываецца Балтыйскім морам, берагі якога зрэзаныя шматлікімі бухтамі і залівамі.

Геаграфія

Большая частка краіны размешчана на пліце старажытнай Усходне-Еўрапейскай платформы. Таму звыш 90 % яе тэрыторыі — раўніны, а сярэдняя абсалютная вышыня яе паверхні — каля 170 м. Але пры гэтым рэльеф характарызуецца разнастайнасцю. Берагі Балтыйскага мора нізкія, пясчаныя, з дзюнамі і косамі. Далей на поўдзень цягнецца Балтыйская града — паласа крутасхільных узвышшаў (да 300 м), сфарміраваная старажытным зледзяненнем. Цэнтральная частка Польшчы занята забалочанымі нізінамі, паўднёвая ўскраіна — горная. На паўднёвым захадзе краіны знаходзяцца ўзвышшы (Малапольскае, Верхне-Сілезскае і інш.) і сярэдневышынныя старыя горы Судзеты (гара Снежка, 1605 м). У час маладой складкаватасці ўтвораны Карпаты. У іх найвышэйшай частцы — Высокіх Татрах — на самым поўдні — знаходзіцца вышэйшы пункт краіны (гара Рысы, 2499 м).

Польшча багатая на карысныя выкапні. Гэта жалезныя, медныя, цынкавыя і свінцовыя руды Сілезіі; каменны вугаль Люблінскага і Сілезскага (аднаго з самых буйных у Еўропе) басейнаў; буры вугаль; каменная і калійныя солі; прыродны газ, нафта і сера перадгор’яў Карпат.

Клімат Польшчы умераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага. Пануе заходні перанос, таму ў напрамку на ўсход павялічваецца кантынентальнасць. Надвор’е няўстойлівае — вільготныя і воблачныя перыяды часта змяняюцца сухімі і яснымі. Зімой на ўзбярэжжы і на захадзе цяплей (-1 °C), чым у цэнтральных раёнах (-3 °C). Летам — наадварот: +16 °C — на поўначы і +19 °C — у цэнтры. Самыя нізкія тэмпературы ў гарах: зімой −6 °C, летам + 10…+14 °C. На раўнінах выпадае 500—600 мм ападкаў за год, у гарах — да 1800 мм, максімум прыпадае на лета.

Па тэрыторыі Польшчы цякуць такія буйныя рэкі як Вісла, Одра, Буг. На поўначы краіны знаходзіцца каля 9,300 ледавіковых азёраў, раскіданых паміж марэннымі ўзгоркамі Балтыйскай грады. Азёры ўтвараюць паазер’і, найбуйнейшае з якіх — Мазурскае. Самыя вялікія азёры краіны — Мамры (104 км²) і Снярдвы (114 км²).

На раўнінах пераважаюць дзярнова-падзолістыя пясчаныя глебы — кіслыя і малагумусныя, часта сустракаюцца забалочаныя. Больш урадлівыя — бурыя лясныя і алювіяльныя — канцэнтруюцца ў перадгор’ях і па далінах рэк.

Лясы, якія некалі займалі амаль усю краіну, цяпар пакрываюць каля 27 % яе плошчы. Карэнныя лясы сярэдняй паласы складаюцца ў асноўным з лісцёвых парод: дуба, бука, бярозы і клёну; уздоўж рэк растуць Ясень, таполя і вярба; у гарах — піхта. Узнаўленне лясоў у асноўным ажыццяўляецца за кошт хвойных парод. Змешаныя і хвойныя лясы ўтвораць вялікія масівы на бяднейшых пясчаных глебах у паўночных і ўсходніх раёнах краіны, якія чаргуюцца з верашчатнікамі і тарфянікамі. Тут жа захаваліся вялікія масівы лясоў (пушчы) — Белавежская, Аўгустоўская і інш. Тут створаны нацыянальныя прыродныя паркі, рэзерваты.

Гісторыя

Засяленне людзьмі, старажытны перыяд

Упершыню на тэрыторыі сучаснай Польшчы сляды чалавекападобнага Homo erectus былі знойдзены ў Ніжняй Сілезіі каля Тшабніцы і ў Русцы каля Стшэгама. Каменныя прылады з Тшабніцы (чоперы і мікралітыJan M. Burdukiewicz. U źródeł Polski (do roku 1038), red. Marek Derwich i Adam Żurek, Wydawnictwo Dolnośląskie, Wrocław 2002, ISBN 83-7023-954-4, p. 18, 20.) маюць узрост каля 500 тыс. гадоў і адносяцца да фердынандаўскага пацяплення, а з Рускі — каля 440—370 тыс. гадоў і адносяцца да мазавецкага пацяплення (бо рассяленне Homo erectus залежала ад кліматычных ваганняў). Рэшткі Homo neanderthalensis так і не былі знойдзены на тэрыторыі Польшчы, аднак матэрыяльныя артэфакты (некалькі дзясяткаў каменных прылад і рэшткі ачага ўзростам каля 220 тыс. гадоў, знойдзеныя каля Рацібора ў Верхняй Сілезіі, і інш.) сведчаць пра тое, што ён там пражываўJan M. Burdukiewicz. U źródeł Polski (do roku 1038), red. Marek Derwich i Adam Żurek, Wydawnictwo Dolnośląskie, Wrocław 2002, ISBN 83-7023-954-4, p. 20., прычым апошнія пасяленні Homo neanderthalensis датуюцца тэрмінам прыкладна 70—58 тыс. гадоў тамуPiotr Kaczanowski, Janusz Krzysztof Kozłowski. Najdawniejsze dzieje ziem polskich (do VII w.), Oficyna Wydawnicza «Fogra», Kraków 1998, ISBN 83-85719-34-2. s. 59—69.. У эпоху апошняга зледзянення, з прычыны таго, што ледавіковы шчыт у гэты час пакрываў Балтыйскае мора і даходзіў да нізоўяў Віслы, на тэрыторыі Польшчы за перыяд 70-60 — 40 тыс. гадоў таму не былі знойдзены сляды паселішчаў. 11—10 тыс. гадоў таму на тэрыторыі Польшчы адбыліся карэнныя змены клімату: зменшылася плошча лясоў, на паўночным усходзе з’явіліся тундравыя ўчасткі, а ў цэнтральнай частцы — стэпы. Менавіта тады жа з’явіліся паляўнічыя на паўночных аленяў. Для мезаліту (9000—8000 гадоў да н. э.) было характэрна агульнае пацяпленне клімату і звязанае з ім павелічэнне экалагічнай разнастайнасці, але ў тыя часы гаспадарка ўсё яшчэ грунтавалася пераважна на паляванні, лоўлі рыбы або зборы раслін, малюскаў і смоўжаў. У эпоху неаліту пачалі з’яўляцца першыя аграрныя паселішчы — і сельскагаспадарчы лад жыцця актыўна развіваўся прыкладна да 2000 гадоў да н. э.