Пол Дэлас Боер (; , Прова, Юта — , Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1997 за высвятленне ферментатыўнага механізму, які ляжыць у аснове сінтэзу адэназін-фасфату.

Доктар філасофіі (1943). Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1970)Paul D. Boyer і амерыканскага філасофскага таварыства (1998)APS Member History.

Біяграфія У 1939 годзе атрымаў ступень бакалаўра па хіміі ва Універсітэце Брыгама Янга, а ў 1943 годзе абараніў дысертацыю па біяхіміі ў Вісконсінскім універсітэце ў Мадысане. У 1946—63 гадах працаваў ва Універсітэце Мінесоты, дзе ўвёў кінэтычныя, ізатопныя і хімічныя метады даследавання да вывучэння механізму дзеяння ферментаў. У 1963 годзе стаў прафесарам хіміі і біяхіміі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе (эмерыт з 1999 года). Тут ён даследаваў механізм сінтэзу АТФ, за што ў 1997 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі разам з Джонам Уокерам. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1968).

У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)107 Nobel laureates sign letter blasting Greenpeace over GMOsLaureates Letter Supporting Precision Agriculture (GMOs)Список нобелевских лауреатов подписавших письмо.

Рэдактар 18-томнага курсу «Ферменты» (1971—90). Аўтар больш за 300 прац, пераважна аб ферментах.

Узнагароды

(1955) Стыпендыя Гугенхайма (1955) Мемарыяльныя лекцыі Вейцмана (1984) (1989) Нобелеўская прэмія па хіміі (1997)

Ганаровы доктар Стакгольмскага ўніверсітэта (1974), Універсітэта Мінесоты (1996) і Універсітэта Вісконсіна (1998).

Заўвагі

Спасылкі

Аўтабіяграфія Пола Боера на сайце Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Ганаровыя дактары Катэгорыя:Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане Катэгорыя:Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук Катэгорыя:Члены Амерыканскага філасофскага таварыства Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Выкладчыкі Мінесоцкага ўніверсітэта