Ліёнскі каталіцкі ўніверсітэт () — французская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай ў горадзе Ліён.
Агульная характарыстыка Ліёнскі каталіцкі ўніверсітэт (фармальна — Ліёнскі каталіцкі інстытут — у Францыі недзяржаўныя ВНУ не маюць права называцца ўніверсітэтамі) з’яўляецца прыватнай вышэйшай навучальнай установай Рымска-Каталіцкай Царквы. Установа з’яўляецца асацыяваным членам аб’яднання ВНУ рэгіёна «Ліёнскі ўніверсітэт». Навучальныя курсы прыводзяць да атрымання дыпломаў аб вышэйшай адукацыі галоўным чынам у рамках пагадненняў з дзяржаўнымі ўніверсітэтамі і ў абмежаванай колькасці выпадкаў — уласных дыпломаў установы. Яна мае права выдаваць толькі «кананічныя» ступені (дыпломы ад імя Ватыкана, гэта значыць ад імя дзяржавы, якая падпісала Балонскае пагадненне) па каталіцкай тэалогіі і філасофіі. Прапануе 131 курсы, у тым ліку 57 бакалаўрскіх курсаў, 31 магістарскі курс і інш.
Структура Факультэт прававыхя, палітычных і сацыяльных навук Факультэт эканомікі і кіравання Факультэт філасофіі, псіхалогіі і адукацыі Факультэт літаратуры і моў Факультэт навук Факультэт тэалогіі і рэлігійных навук
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Каталіцкія ўніверсітэты Катэгорыя:Ліён