Царква Успення Прасвятой Багародзіцы () — праваслаўная царква ў в. Зарава Хіславіцкага раёна Смаленскай вобласці.
Гісторыя Царква была пабудавана за сродкі Барыса Аляксандравіча Энгельгарта, у якога ў вёсцы Пячэрская Буда мелася сядзіба і бровар.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі царква апынулася ў складзе в. Зарава.
Царква пасля вайны не аднаўлялася.
Акрамя царквы захаваўся бровар і сядзібны парк.
У 2014 годзе з’яўлялася інфармацыя пра спробу аднаўлення царквыЗарево возрождения. Многодетная мать решила восстановить уникальный храм .
Архітэктура Царква ўяўляе сабой трохнефны храм базілікальнага тыпу, які не распаўсюджаны сярод рускай храмавай архітэктуры. Верагодна, царква базілікальнага тыпу магла з’явіцца ў Зараве пад уплывам беларускіх зодчых.
Катэгорыя:Славутасці Смаленскай вобласці Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Расіі Катэгорыя:Хіславіцкі раён