Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі — рэспубліканскі навукова-даследчы і навукова-метадычны цэнтр па рабоце з электроннымі дакументамі.

Гісторыя Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі створаны ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 1998 г. № 1465 «Аб стварэнні Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі». У яго складзе на правах аддзела пачаў працаваць архіў электронных дакументаў.

Работы па стварэнні архіва электронных дакументаў пачалася ў 1993 годзе. Праз праблемы з фінансаваннем яны зацягнуліся, і архіў быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю толькі ў снежні 1999 года, а дапрацоўкі праграмнага забеспячэння для яго аўтаматызаванай сістэмы працягваліся да канца 2000 года.Носевич, В. Л. Архив электронных документов: белорусский опыт // Отечественные архивы. № 1. 2002. — С. 44-52.

У 1999 годзе створана экспертная камісія БелНДЦЭД (з 2000 — экспертна-праверачная камісія, з 2006 — экспертна-метадычная).

Штатны расклад Цэнтра ў 1998 годзе прадугледжваў 44 адзінкі супрацоўнікаў. Фактычна на канец 1998 года ў ім працавалі 11 чалавек. У тым ліку 2 кандыдаты навук, 5 маладых спецыялістаў-выпускнікоў 1998 года гістарычнага факультэта БДУ. Адзін чалавек пачаў навучанне ў аспірантуры і адзін — у магістратуры.

У 1999 г. колькасць супрацоўнікаў вырасла з 11 да 27 чалавек. У тым ліку тры кандыдаты навук. Пачаў дзейнічаць Вучоны савет у складзе 7 чалавек.

З 30 лістапада 2000 г. БелНДЦЭД зарэгістраваны ў Адзіным рэгістры юрыдычных асоб як "Дзяржаўная ўстанова «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі».

У 2001 г. была падрыхтавана Канцэпцыя лічбавага капіравання дакументаў дзяржаўнай часткі Нацыянальнага архіўнага фонду. У 2005 г. распрацавана метадалогія сканіравання і апісання адсканаваных дакументаў для забеспячэння далейшага выкарыстання фонду лічбавых копій архіўных дакументаў. Фонд пачаў фармавацца ў 2008 г. у адпаведнасці з палажэннем аб Фондзе лічбавых копій, зацверджаным 22.06. 2007 г. загадам Дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У 2016 г. у прамысловую эксплуатацыю была ўведзена першая чарга Сістэмы адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь www.sodd.by/funds . Адміністратарам партала і аператарам САДД НАФ з’яўляецца БелНДЦЭД. У 2017—2018 гг. была праведзена мадэрнізацыя інфармацыйнай сістэмы і створана цэнтралізаванае сховішча з мэтай прыёму ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацый на пастаяннае архіўнае захоўванне электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. На 1.10.2021 г. у сістэму загружаны апісанні 45843 фондаў ці 95 % ад агульнай колькасці фондаў (48,5 тыс.), 91461 вопісаў, 12602281 спраў і 651577 дакументаў.

Дзейнасць

Кірункі дзейнасці Правядзенне прыкладных навуковых даследаванняў, накіраваных на забеспячэнне доўгатэрміновай захаванасці і даступнасці электроннай дакументацыі, удасканаленне тэхналогій беспапяровага дакументавання ў дзяржаўных, грамадскіх і камерцыйных установах, арганізацыях, прадпрыемствах. Удзел ва ўдасканаленні заканадаўчай, нарматыўнай і метадычнай базы ў мэтах забеспячэння сапраўднасці, дакладнасці і захаванасці электронных дакументаў. Пастаяннае дзяржаўнае захоўванне электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Метадалагічнае і метадычнае забеспячэнне ведамаснага захоўвання электронных дакументаў, фарміравання і выкарыстання дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў. Распрацоўка навуковых прынцыпаў і непасрэднае ажыццяўленне экспертызы каштоўнасці электронных дакументаў. Укараненне і ўдасканаленне інфармацыйных тэхналогій доступу да традыцыйных архіўных дакументаў. Навуковае выкарыстанне і публікацыя дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду, матэрыялаў па гісторыі развіцця інфарматыкі ў Беларусі, навуковай і навукова-метадычнай літаратуры па напрамках дзейнасці цэнтра. Выяўленне дакументаў па гісторыі Беларусі ў замежных архівах і набыццё іх электронных копій. Публікацыя ў друку, сродках электронных камунікацый і на машынных носьбітах зборнікаў дакументаў і іншай літаратуры, грамадска-палітычнага, навукова-тэхнічнага, юрыдычнага, навучальнага і даведачнага характару на беларускай мове, рускай і іншых мовах, падрыхтоўка да публікацыі сумесна з архіўнымі ўстановамі зборнікаў навуковых работ і перыядычных выданняў па ўжыванні інфарматыкі ў архіўным справе. Распрацоўка праграмных сродкаў, якія забяспечваюць аўтаматызацыю асноўных тэхналагічных працэсаў у дзейнасці архіўнай галіны. Забеспячэнне функцыянавання інфармацыйнага рэсурсу архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь — сайта «Архівы Беларусі».

Структура

адміністрацыя аддзел метадалогіі кіравання электроннымі дакументамі аддзел аўтаматызацыі архіўных тэхналогій аддзел інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій архіў электронных дакументаў (на правах аддзела)

Склад фондаў архіва электронных дакументаў Асноўную частку дакументаў архіва электронных дакументаў складаюць інфармацыйныя рэсурсы дзяржаўнага значэння, якія захоўваюцца ў выглядзе архіўных копій: Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных сістэм Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь Банк звестак па гісторыка-культурных каштоўнасцях Рэспублікі Беларусь Банкі даных пра сярэднія спецыяльныя, прафесійна-тэхнічныя, вышэйшыя навучальныя установы, агульнаадукацыйныя школах Дзяржаўны рэестр каштоўных папер Рэспублікі Беларусь Агульны рэестр прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер Дзяржаўны рэестр навукова-тэхнічных, даследна-канструктарскіх і даследна-тэхналагічных работ

Акрамя таго, у архіве БелНДЦЭД захоўваюцца статыстычныя даныя па ўстановах культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь, архіўная калекцыя лічбавых копій дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, нарматыўныя, метадычныя дакументы і публікацыі БелНДІДАС, нарматыўныя і метадычныя дакументы БелНДЦЭД, заключныя справаздачы НДР навукова-даследчай установы «Інстытут ядзерных праблем» БДУ.

У 2019 г. архіў правёў вопытную эксплуатацыю інфармацыйнай сістэмы архіва электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць За гісторыю свайго існавання ў БелНДЦЭД было выканана (на канец 2021 г.) 107 планавых навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ.

БелНІЦЭД выступаў арганізатарам шэрагу навуковых і практычных мерапрыемстваў.

У маі 2003 г. быў праведзены міжнародны навукова-практычны семінар «Інфармацыйныя тэхналогіі ў архіўнай справе», у лістападзе — рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Аўтаматызацыя дзяржаўных архіваў».

У верасні 2005 г. — міжнародны навукова-практычны семінар «Інфармацыйныя тэхналогіі ў галіне дакументазнаўства і архіўнай справы».

У 2008 г. — семінар-нарада «Аб ходзе выканання праграмы па захаванню архіўнай дакументальнай спадчыны — складовай часткі інфармацыйнага рэсурсу грамадства на 2003—2010 гг.»

У верасні 2010 г. — рэспубліканскі навукова-адукацыйны семінар «Праблемы забеспячэння захаванасці і камплектавання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь электроннымі дакументамі і інфармацыйнымі рэсурсамі».

2011 г. — рэспубліканскі практычны семінар па пытаннях стварэння лічбавых копій архіўных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

У чэрвені 2016 г. — міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архівы ў свеце інфармацыйных тэхналогій» (у рамках работы 17-й Агульнай канферэнцыі ЕЎРАЗІКІ).

Пачынаючы з 2005 года на сайце «Архівы Беларусі» пачалі з’яўляцца спецыяльныя тэматычныя распрацоўкі з віртуальнымі выставамі архіўных дакументаўhttps://archives.gov.by/home/tematicheskie-razrabotki-arhivnyh-dokumentov-i-bazy-dannyh.

Кіраўніцтва Вячаслаў Леанідавіч Насевіч (1998—2019) Юрый Эдуардавіч Празаровіч (2020—2023)

Спасылкі Распрацоўкі БелНДЦЭД.

Катэгорыя:Электронныя бібліятэкі Катэгорыя:Архівы Беларусі