Рыжская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы () — была адзінай беларускай школай ў Латвіі. У школе дзейнічаў музей, прысвечаны жыццю і творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Маўра.
Выкладанне ў школе вялося на латышскай, беларускай і рускай мовах. Беларуская мова выкарыстоўвалася на ўроках мовы і літаратуры, а таксама на пазакласных мерапрыемствах. Многія прадметы выкладаліся білінгвальна (на латышскай і рускай або латышскай і беларускай мовах).
Галоўнай задачай школы паралельна з асваеннем навучальнай праграмы прызнавалася вучыць дзяцей беларускай мове, даваць магчымасць знаёміцца з нацыянальнай культурай, музыкай, гісторыяй і традыцыямі.
Гісторыя У 1989 годзе пры сярэдняй школе № 15 горада Рыгі адкрыўся першы беларускі клас. У 1994 годзе набраліся чатыры класы, з якіх паўстала беларуская школа, атрымаўшы памяшканне занядбалага дзіцячага сада. Школа была адкрытая дзякуючы латвійскаму таварыству беларускай культуры «Світанак» і актыўнасці былога дырэктара Вячаслава Целеша.
У 1998 годзе школа атрымала статус Рыжскай беларускай асноўнай, а ў 2011 годзе ёй было нададзенае імя беларускага класіка Янкі Купалы. Беларускае пасольства забяспечвала школу мастацкай літаратурай і падручнікамі, яе настаўнікі праходзяць курсы павышэння кваліфікацыі ў Беларусі. Мінская гімназія № 23 заключыла з Рыжскай беларускай школай дагавор аб супрацоўніцтве.
17 чэрвеня 2010 года школа, паводле пастановы Рыжскай гарадской думы, пераехала ў будынак сярэдняй школы № 86 г. Рыгі.
У лютым 2024 года стала вядома, што 31 жніўня гэтага года будзе ліквідавана Рыжская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы. Яна будзе далучана да 86-й Рыжскай сярэдняй школыРижская дума решила ликвидировать четыре основные школы и детский сад.
Навучанне На 2010 год у беларускай школе было 9 класаў — 115 вучняў і 22 педагогі. На 2014 было ўжо 150 дзяцей. У 2019—2020 навучальным годзе ў школу паступіла 18 першакласнікаў. +Навучальны год2013/20142014/20152015/20162016/20172017/20182018/20192019/2020Колькасць вучняў126Pašnovērtējuma ziņojums 2019148163167157154154Pašnovērtējuma ziņojums 2020
У школе дзейнічае дзіцячы вакальны гурт «Вавёрачка», гурток візуальнага мастацтва і гурток вырабу мяккіх цацак.
Дырэктары Вячаслаў Целеш Ганна Іванэ (2002—2018) Анжэла Дзмітрыева
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1994 годзе Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Латвіі Катэгорыя:Адукацыя ў Рызе Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з рускай мовай навучання Катэгорыя:Беларуская мова ў Латвіі Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Латвіі Катэгорыя:Зніклі ў 2024 годзе