Востраў Бэ́йкер () — незаселены востраў, які знаходзіцца на поўначы ад экватара ў Ціхім акіяне, каля 3100 км на паўднёвы захад ад Ганалулу. З’яўляецца адной з заморскіх тэрыторый ЗША, але не ўваходзіць у склад ніякага штата ЗША.
У нашы дні на востраве знаходзіцца Нацыянальны парк дзікай прыроды (Baker Island National Wildlife Refuge), які ахоплівае ўсю тэрыторыю вострава і навакольныя воды на плошчы 123,45 км².
Востраў названы ў гонар Майкла Бэйкера, з Нью Бэдфарда (Масачусетс, ЗША), які абвясціў аб адкрыцці вострава ў 1832.
Спасылкі
Катэгорыя:Астраўныя тэрыторыі ЗША Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Атолы Б Катэгорыя:Астравы Фенікс