Бярэ́зінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — горад Беразіно (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Беразіно. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года Беразіно атрымала статус гарадскога пасёлка. З 20 верасня 1944 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 7 сакавіка 1968 года Беразіно атрымала статус горада. У 1974 годзе скасавана вёска АсоўкіРашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г., 18 студзеня, 14 і 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ушанскага сельсавета (22 населеныя пункты: аграгарадок Уша, вёскі Баравіно, Беліца, Белічаны, Бярозаўка, Восава, Грады, Дзямешкаўка, Замак, Калюжыца, Клёнаўка, Котава, Крупа, Любач, Ляжына, Мурава, Новая Князеўка, Новая Машчаніца, Снуя, Старая Князеўка, Старая Машчаніца і Сялянка), а ў склад Пагосцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (аграгарадок Лешніца, вёскі Навасёлкі і Слабада)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1994 чалавекі, з іх 95,3 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 1925 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чэрвеньскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе