Салда́ () — рака на Урале, правы прыток ракі Тагіл (басейн Обі). Даўжыня 122 км, плошча басейна 1770 км². Сярэднегадавы расход вады за чатыры кіламетры ад вусця складае 7,2 м³/с.

Салда бярэ пачатак на ўсходнім схіле Сярэдняга Урала. Жыўленне пераважна снегавое. Рака замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, адкрываецца ў красавіку.

На берагах Салды размешчаны гарады Верхняя Салда і Ніжняя Салда. На поўдзень ад вытокаў ракі размяшчаецца Абенскае балота.

Катэгорыя:Рэкі Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Іртыша