Віржынí Шыманéц (часам Шыманек; ; , Мезон-Лафіт, Францыя) — французская даследчыца беларускага тэатра, лінгвістка, гісторык і выдавец беларускага паходжання. Пісьменніца і перакладчыца з беларускай на французскую мову.

Біяграфія Нарадзілася ў 1968 годзе ў Францыі ў сям’і Лявона Шыманца і Мары-Франс Сіро. Пляменніца Івонкі Сурвілы. Бацька Лявон Шыманец узначальваў арганізацыю беларусаў Францыі «Хаўрус», з’яўляючыся паслом інтарэсаў беларускай нацыі ў ФранцыіЛявону Шыманцу — 70 гадоў, Радыё Свабода, 9 мая 2007.

Віржыні Шыманец — доктарка тэатральных даследаванняў (Інстытут тэатральных даследаванняў, Парыж, 2000). Спецыялістка па культурных адносінах і па культурнай палітыцы Беларусі. Габілітаваная доктарка (Парыж, EHESS, 2010)BnF Data.

Дзейнасць З 1996 года на працягу 10 гадоў узначальвала парыжскую асацыяцыю «Les Perspectives biélorussiennes» (Беларускія перспектывы). Працавала ў выдавецтве L’Harmattan, у якім кіравала серыяй, прысвечанай Беларусі. У 2011 годзе заснавала выдавецтва «Le Ver à Soie» (Шаўкапрад) у ПарыжыПарыжанка Віржыні Шыманец — пра свой беларускі лёс, Радыё Свабода, 18 чэрвеня 2014. Перакладае з беларускай і з рускай моў. З беларускай мовы пераклала п’есу «Тутэйшыя» Янкі Купалы[https://quartierlibre.coop/livre/592981-les-gens-d-ici-scenes-tragi-comiques-en-quatre--anka-kupala-l-espace-d-un-instant Les gens d’ici scènes tragi-comiques en quatre actes de Janka Kupala]. Пад кіраўніцтвам В. Шыманец у супрацы з А. Лапатнёвай быў перакладзены на французскую мову раман А. Бахарэвіча «Дзеці Аліндаркі»Як «Дзеці Аліндаркі» загаварылі па-французску, Радыё Свабода, 17 лістапада 2018. Гэта першы ў гісторыі раман, перакладзены на французскую непасрэдна з беларускай мовы.

Піша не толькі навуковыя тэксты і кнігі, а таксама прозу. У 2019 годзе дэбютавала як пісьменніца з кнігай «Barnum» (Ятка)«Barnum», de Virginie Symaniec (France).

Бібліяграфія Virginie Symaniec, Alexandra Goujon, Parlons biélorussien: Langue et culture, L’Harmattan, 1997. Virginie Symaniec, Le Théâtre en Biélorussie (fin du XIXème siècle — années 1920), L’Harmattan, 2003. Virginie Symaniec, Mikola Piniguine. Mises en scène d’un exil, L’Harmattan, 2003. Virginie Symaniec, Jean-Charles Lallemand, Biélorussie: Mécanique d’une dictature, Les Petits Matins, 2007. Virginie Symaniec, La Construction idéologique slave orientale: Langues, races et nations dans la Russie du XIXème siècle, PÉTRA, 2012. Virginie Symaniec, Barnum, Signes et Balises, 2019Virginie Symaniec, Babelio.com.

Катэгорыя:Вучоныя Францыі Катэгорыя:Перакладчыкі Францыі Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Беларусы Францыі Катэгорыя:Беларусісты