Valravn — дацкі музычны неафолк гурт. Названа по назве дацкай фальклорнай асобы — крумкача, які з’еў рэшты загінулага ў бітве караля, конунга ці правадыра і які, дзякуючы гэтаму, атрымаў звышнатуральныя магчымасці.
Створана ў 2005 годзе на аснове гурта «Virelai», які выконваў аўтэнтычную сярэднявечную скандынаўскую музыку. Песні Valravn таксама маюць фальклорную базу і таксама часта з’яўляюцца абпрацоўкі дацкіх, фарэрскіх і ісландскіх балад, якія спяваюцца на архаічных варыянтах нацыянальных моў. Вакал салісткі гурта Аны Катрын Эгілстрод, якая паходзіць з Фарэрскіх астравоў, часта параўноўваецца з голасам Б’ёркЕ. Оборина. Датчане на пермской сцене // «Пермский обозреватель», 30.07.2010.. Акрамя скандынаўскіх краін, гурт гастраліраваў у Фінляндыі, Бельгіі, Нідэрландах, Швейцарыі, Германіі, Польшчы, Чэхіі і Расіі — у тым ліку на міжнародным фестывале «Камwа» у Пермі (2010), дзе, па меркаванню прадзюсара Аляксандра Чэпарухіна, імі была атрымана роля галоўнага адкрыццяМ. Орлова. В Пермь на пятый международный фестиваль «КАМВА» приехали основоположники этнофутуризма // «Российская газета — Пермский край», 29 июля 2010 г..
Гісторыя Гурт быў заснаваны ў 2005 годзе, удзельнікі пачыналі сваю творчасць як акустычны фолк-калектыў Virelai. Яны ўжывалі ў сваёй працы сярэднявечныя матывы. Пазней калектыў змяніў назву на Valravn, хоць калектыў Virelai застаўся як паралельны праект. Гучанне набыло новыя характарыстыкі і з’явіліся вакальныя партыі.
У 2007 годзе калектыў выдае аднайменны дэбютны студыйны альбом «Valravn», які атрымаў чатыры зоркі з шасці ў музычным часопісе Gaffa і чатыры зоркі з пяці на AllMusic.
На Danish Music Awards People у 2008 годзе гурт быў намінаваны на «Дацкі артыст года», а іх альбом «Valravn» быў намінаваны на «Дацкі альбом года». Гурт таксама быў намінаваны на «Дацкі дэбют года» пасля выхаду свайго першага альбома.
Калектыў часта гастралюе, адным з найбуйнейшых канцэртаў калектыву быў фестываль German Rudolstadt Tanz & Folk Fest, дзе яны сабралі аўдыторыю ў 70000 гледачоў.
Другі альбом гурта пад назвай «Koder på snor», выдадзены ў 2009 годзе, атрымаў вышэйшыя адзнакі ад часопіса Gaffa (пяць з шасці).
Сеэберг выйграў прэмію «Дацкі інструменталіст года» ў 2010 годзе за свой другі альбом за трэк «Koder på Snor».
Трэці і апошні альбом гурта «Re-Cod3d» месціць рэміксы ўжо вядомых выдадзеных раней кампазіцый і кавер-рэміксы такіх выканаўцаў як Сёрэн Бендзіксен з Сортэн Муль і Кенет Багер. Як і папярэдні альбом, ён атрымаў пяць з шасці зорак у часопісе Gaffa.
У гэтым жа годзе прагучала заява ад двух удзельнікаў (Сеэберга і Хамерлуна) аб выхадзе з гурта.
У 2012 годзе астатнія музыкі працягнулі працу над новым альбомам, якую так і не завяршылі. Дзве кампазіцыі з альбома ўсё ж сталі даступныя ў лічбавым варыянце — «Hànd I Hànd» і «Genuine».
Улетку 2013 года калектыў адыграў апошні развітальны канцэрт і паведаміў у сетцы Facebook аб заканчэнні музычнай дзейнасці і распаду гурта.
Состав
Ана Катрын Эгілстрод () — вакал Сёрэн Хамерлун () — колёсная лира, мандолина Марцін Сеэберг () — альт, флейты Хуан Піна () — перкусія Крыстафер Юл () — электроніка і гукарэжысура
Дыскаграфія
Альбомы
Danser Duggen Af Jorden (2002, Virelai) — як «Virelai» Havmandens Kys (2006, Virelai) — як «Virelai» Fra Bølger Og Bjerge (2011, Virelai) — як «Virelai» I Danser Vel (2014, Virelai) — як «Virelai» Valravn (2007, Not On Label) Krunk Krunk (2007, Not On Label) Koder På Snor (2009, Westpark Music) Re-cod3D (2011, Valravn) — толькі часткова remix and remake
Міньён
Krunk (2005, Not On Label)
Галерэя
Спасылкі Афіцыйны сайт Virelai : http://www.virelai.dk/musik.htm - альбом 2006 Havmandens Kys Відэа — Koder på snor Відэа — агульны пошук па Valravn Відэа — агульны пошук па Valravn + HD Афіцыйны сайт Valravn: A unique musical meeting of past, present and future : Інтэрв’ю з Хуанам Піна
Катэгорыя:Фолк-гурты Даніі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2005 годзе Катэгорыя:Культура Капенгагена