«Мульт асобы» () — парадыйнае анімаванае шоу на Першым канале. Стваральнікі мультфільма — кампанія «Пространство идей».
У тэлеперадачы выкарыстоўваюцца вобразы знакамітых людзей у мультыплікацыйным увасабленні. Як правіла, адзін сюжэт з удзелам двух, радзей трох або чатырох персанажаў цягнецца 3—4 хвіліны. У сюжэтах абыгрываюцца вядомыя ўсім падзеі або характэрныя рысы характару знакамітасцей. Рэжысёр шоу Васіль Пічул раней прымаў удзел у стварэнні перадачы «Лялькі».
Тэлеперадача выклікала бурную рэакцыю ў расійскай і замежнай прэсе і благасферы. Асаблівую цікавасць выклікаў 4-ы эпізод, які выйшаў у эфір у межах навагодняга шоу на Першым канале хутка пасля бою курантаў. У ім, упершыню з пачатку кіравання прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, па дзяржаўным тэлебачанні была паказана анімацыйная карыкатура на яго самога і прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева. Па меркаванні сцэнарыста праграмы «Лялькі» Віктара Шандаровіча, «Гэта не пародыя на Лялькі, гэта сімуляцыя сатыры»Радыёстанцыя «Эхо Москвы» Перадача «Особое мнение» 07.01.2010.
Спіс спарадыраваных знакамітасцей Аляксандр Лукашэнка Ангела Меркель Міхаіл Саакашвілі Сільвіа Берлусконі Гус Хідынк Раман Абрамовіч Кацярына Андрэева Андрэй Аршавін Мікалай Баскаў Анастасія Валачкова Максім Галкін Дзмітрый Дзіброў Міхаіл Задорнаў Ціна Кандэлакі Філіп Кіркораў Аляксей Кудрын Сяргей Лаўроў Дзмітрый Мядзведзеў Лаліта Міляўская Мікіта Міхалкоў Яўген Петрасян Уладзімір Познер Ала Пугачова Уладзімір Пуцін Глеб П’яных Ксенія Сабчак Алена Сцепаненка Хілары Клінтан Барак Абама Юлія Цімашэнка Віктар Юшчанка Віктар Януковіч Арсеній Яцанюк Карла Бруні Нікаля Сарказі
Спасылкі Мульт асобы на сайце Першага канала Making a Little Fun of Russia’s Powerful Фан-сайт праграмы «Мульт личности»
Катэгорыя:Тэлевізійныя гумарыстычныя праграмы Катэгорыя:Тэлеперадачы Першага канала Катэгорыя:Тэлеперадачы Расіі Катэгорыя:Сатырычныя тэлеперадачы