«Морбіус» () — амерыканскі фантастычны фільм, заснаваны на коміксах выдавецтва Marvel Comics, прэм’ера якога адбылася ў сакавіку 2022 года. У беларускі пракат фільм не выйшаў з-за байкоту буйных кінакампаній, звязанага з уварваннем Расіі ва Украіну.

Сюжэт Майкл Морбіус з дзяцінства пакутуе ад рэдкага захворвання крыві і ўсё сваё свядомае жыццё прысвяціў пошукам лекаў. У нейкі момант Майкл бачыць магчымае выратаванне ў крыві кажаноў і вырашаецца на рызыкоўны эксперымент. Вопыт выклікае нечаканую рэакцыю: уступіўшы ў сувязь з хворымі клеткамі, ён мяняе цела Морбіуса, ператвараючы яго ў крыважэрнага монстра.

У ролях Джарэд Лета — доктар Майкл Морбіус Мэт Сміт — Майла Адрыя Архона — Марціна Бэнкрофт Джарэд Харыс — доктар Эміль Нікалас Аль Мадрыгал — Альберта «Аль» Радрыгес Тайрыз Гібсан — Сайман Страўд

Акрамя таго, Коры Джонсан выканаў ролю містэра Фокса, а Майкл Кітан паўтарыў ролю Эдрыяна Тумса / Сцярвятніка з фільма «Кінематаграфічнага сусвету Marvel» (КСМ) «Чалавек-павук: Вяртанне дадому» (2017) у сцэнах пасля тытраў.

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы ЗША 2022 года Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 2022 года Катэгорыя:Фільмы сусвету Чалавека-павука ад Sony Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Ён Экстранд