Бхімраа Рамджы Амбедкар (; ; 14 красавіка 1891 — 6 снежня 1956), таксама вядомы як Доктар Бабасаэб Амбедкар — індыйскі юрыст, эканаміст, палітык і сацыяльны рэфарматар. Ён натхніў будысцкі рух далітаў і вёў агітацыю супраць сацыяльнай дыскрымінацыі ў адносінах да права недатыкальных. Таксама падтрымліваў сацыяльныя і эканамічныя правы жанчын. Амбедкар займаў пасаду старшыні рэдакцыйнага камітэта Канстытуцыі Індыі, а таксама міністра права і юстыцыі ў першым кабінеце Джавахарлала Неру з 1947 да 1951 год. Лічыцца бацькам-заснавальнікам Індыйскай рэспублікіBhimrao AmbedkarAmbedkar Jayanti 2019: Facts on Babasaheb to share with kids | Parenting News,The Indian ExpressBhimrao Ramji Ambedkar | Biography, Books, & Facts | BritannicaAll You Need To Know About BR Ambedkar On His 129th Birth Anniversary.

У 1956 годзе ён ініцыяваў масавае прыняцце далітамі будысцкай веры. Адрадзіў будызм у Індыі. Амбедкар лічыцца бадхісатвай, а Майтрэя — сярод навадыйскіх будыстаўhttps://theprint.in/opinion/why-ambedkar-chose-buddhism-over-hinduism-islam-christianity/237599/https://indianexpress.com/article/explained/buddha-purnima-special-why-ambedkar-coverted-to-buddhism-6397742/https://www.thequint.com/news/india/br-ambedkar-conversion-to-buddhism.

У 1990 годзе Амбедкару была ўручана найвышэйшая грамадзянская ўзнагарода Індыі «Бхарат Ратна». Спадчына Амбедкара як сацыяльна-палітычнага рэфарматара моцна паўплывала на сучасную Індыю. Таксама яна ўключае шматлікія мемарыялы і выявы ў папулярнай культуры.

Паводле вынікаў апытання, арганізаванага кампаніямі TV18 і CNN IBN у 2012 годзе, Амбедкар быў названы «самым вялікім індыйцам» (The greatest Indian)https://www.outlookindia.com/magazine/story/a-measure-of-the-man/281949.

Амбедкар Джаянці Амбедкар Джаянці (свята ў гонар дня нараджэння) — штогадовы фестываль, які адзначаецца 14 красавіка не толькі ў Індыі, але і ва ўсім свеце. Яго адзначаюць як афіцыйнае дзяржаўнае свята па ўсёй Індыіhttp://persmin.gov.in/ Webpage of Ministry of Personnel and Public Grievance & Pension125th Dr. Ambedkar Birthday Celebrations Around the World. mea.gov.in. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый адзначала Амбедкар Джаянці ў 2016, 2017 і 2018 гадах.

Спасылкі

Катэгорыя:Палітыкі Індыі Катэгорыя:Філосафы Індыі Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Індыі Катэгорыя:Постаці нью-эйджа Катэгорыя:Пісьменнікі Індыі Катэгорыя:Інтэгральны падыход Катэгорыя:Заснавальнікі новых рэлігійных рухаў