Выдрэя, Выдрэйка — рака ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Сухадроўка (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 42 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Пагосцішча, цячэ па Лучоскай нізіне. Упадае ў Ольшу (назва Сухадроўкі ў высокай плыні) каля вёскі Бор.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Лёзненскага раёна Катэгорыя:Басейн Лучосы