Дэісус — абраз канца XVII стагоддзя, які паходзіць з в. Хаціслаў Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Памер абраза — .
Апісанне Адзін з найбольш старажытных абразоў Дэісуса тыпу «трыморф» на Беларусі. Асноўную частку кампазіцыі займае выява Хрыста, які сядзіць на чырвонай падушцы на прастоле з разной спінкай, у чырвоным хітоне з залатым і карычневым гімаціі. Правай рукой ён бласлаўляе, а левай трымае раскрытае Евангелле з чырвоным абрэзам і тэкстам: «Придите ко Мне все труждающиеся и обремененные, и Я успокою вас» (); «возьмите иго Мое на себя и научи…» (). Паабапал ад прэстола стаяць Маці Божая ў блакітным хітоне і чырвоным мафорыі і Ян Хрысціцель у мілоці да кален і зялёным гімаціі. Далоні іх напаўсагнутых рук указваюць на Хрыста. Ззаду прастола знаходзяцца два арханёлы, якія трымаюць у руках з манаграмай Хрыста: IУ на адным дыску і XУ на другім. Залаты фон абраза дэкараваны разным па ляўкасу густым раслінным арнаментам са стылізаванымі бутонамі кветак.
Літаратура Уладзімір Карэлін, Мікалай Мельнікаў. Абразы «Дэісус» у іканапісу Беларусі
Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Хаціслаў Катэгорыя:Карціны XVII стагоддзя Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь