Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснаваны ў 1949 як Інстытут жывёлагадоўлі АН БССР. У 1957—1961 — у складзе АСГН БССР, у 1992—2002 — у складзе Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. З 2002 — Інстытут жывёлагадоўлі Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі. У 2006 пераўтвораны ў Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі.РУП «НАУЧНО-ПРАКТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР НАЦИОНАЛЬНОЙ АКАДЕМИИ НАУК БЕЛАРУСИ ПО ЖИВОТНОВОДСТВУ», УНП 600039106

Дзейнасць Асноўная мэта дзейнасці цэнтра — канцэнтрацыя навуковага патэнцыялу краіны для павышэння эфектыўнасці жывёлагадоўлі шляхам комплекснага правядзення навуковых даследаванняў і ўкаранення навуковых распрацовак у вытворчасць, аўтарскага іх суправаджэння, а таксама павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў жывёлагадоўлі праз курсы, семінары, канферэнцыі, аспірантуру і дактарантуру.

Структура

Лабараторыі Лабараторыя развядзення і селекцыі малочнай жывёлы Лабараторыя развядзення і селекцыі свіней Лабараторыя гібрыдызацыі ў свінагадоўлі Лабараторыя ўзнаўлення, трансплантацыі эмбрыёнаў і трансгенезу жывёл Лабараторыя малекулярнай біятэхналогіі і ДНК-тэставання Лабараторыя распрацоўкі інтэнсіўных тэхналогій вытворчасці малака і ялавічыны Лабараторыя кармлення малочнай жывёлы Лабараторыя кармлення і фізіялогіі харчавання буйной рагатай жывёлы Лабараторыя вытворчасці свініны і зоагігіены Лабараторыя інфармацыйна-тэхналагічных аўтаматызаваных сістэм у племянной жывёлагадоўлі Лабараторыя конегадоўлі, зверагадоўлі і дробнай жывёлагадоўлі Лабараторыя тэхналогіі кормавытворчасці і біяхімічных аналізаў Лабараторыя кармлення свіней Лабараторыя тэхналагічнага праектавання Доследна-эксперыментальная навукова-вытворчая лабараторыя кармавых дабавак і біяпрадуктаў

Даччыныя і падначаленыя ўстановы Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага Інстытут рыбнай гаспадаркі Доследная навуковая станцыя па птушкагадоўлі (Заслаўе) Дзяржаўнае прадпрыемства «ЖодзінаАграПлемЭліта»

Кіраўніцтва Харытон Сцяпанавіч Гарагляд — дырэктар Інстытута жывёлагадоўлі АН БССР у 1950—1954 Міхаіл Фёдаравіч Габышаў — дырэктар у 1954—1958 Вячаслаў Цімафеевіч Горын — дырэктар БелНДІ жывёлагадоўлі ў 1964—1973 Віталь Сцяпанавіч Антанюк — дырэктар БелНДІ жывёлагадоўлі ў 1974—1987 Уладзімір Іосіфавіч Шляхтуноў — дырэктар БелНДІ жывёлагадоўлі ў 1987—1990 Уладзімір Вячаслававіч Горын — дырэктар БелНДІ жывёлагадоўлі ў 1990—1996 Іван Паўлавіч Шэйко — у 1990—1995 намеснік дырэктара па навуковай працы, у 1996—2006 — дырэктар БелНДІ жывёлагадоўлі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, Інстытута жывёлагадоўлі НАН Беларусі, з 2006 — першы намеснік генеральнага дырэктара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі» Мікалай Андрэевіч Папкоў — генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі ў 2006—2021Персональная страница Н. А. Попкова Дзмітрый Міхайлавіч Багдановіч — генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі ў 2021—2024 Аляксандр Іванавіч Партны — генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі з 2024Биография А. И. Портного Уладзімір Мікалаевіч Цімашэнка — намеснік дырэктара з 1996

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонка ўстановы

Катэгорыя:З’явіліся ў 1949 годзе Катэгорыя:Арганізацыі Жодзіна Катэгорыя:Жывёлагадоўля ў Беларусі Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі