Караль Барамеўш Аляксандр Гофман (, 1798, с. Вярухаў недалёка ад Варшавы (цяпер Западноваршавский повят, Мазавецкае ваяводства, Польшча) — 6 ліпеня 1875, Блазевіц каля Дрэздэна) — польскі пісьменнік, гісторык, публіцыст, юрыст і выдавец. Член-карэспандэнт Акадэміі ведаў (з 1873). Ганаровы член Познанскага таварыства сяброў навук (1869—1875).

Біяграфія У 1816 быў аднавіцелем прац віленскіх масонскіх ложаў «Руплівы ліцвін», «Добры пастар». Ганаровы сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне ў 1821, масон 7-й ст.; ганаровы сябра ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, масон 7-й ст. у 1820; ганаровы сябра ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 7-й ст. у 1820; прадстаўнік нясвіжскага ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» пры Вялікім Усходзе Польшчы ў 1820—1821, масон 7-й ст.

Як прадстаўнік літоўскіх ложаў у Варшаве звярнуўся да Л. Каменскага, А. Непакойчыцкага, Фл. Вайніловіча і Хр. Дамброўскага з лістом ад 21 верасня 1821 г., у якім перадаў загад намесніка Каралеўства Польскага аб закрыцці масонскіх ложаў і іх пасяджэнняў на правінцыі да 15 кастрычніка 1821 г., засцерагаў іх ад працягу масонскіх прац на землях, якія не знаходзяцца пад уладай цэсарэвіча: «Не рабіце, аднак, таго, не звязаўшыся спачатку з гмінамі Вялікага Урада, каб не падстаўляць сябе асабіста на якую-небудзь непрыемнасць, а Таварыства — на публічнае пасрамленне». Член Таварыства «Панта коіна», Саюза вольных палякаў, польскага Патрыятычнага таварыства.

У 1826 г. атрымаў дваранскую набілітацыю з гербам «Дзеяслаў».

У 1828 г. стаў юрысконсультам-дарадцам Польскага банка, а ў 1830 — адным з яго дырэктараў. Генеральны кантралёр манетнага двара. У 1828—1830 г. быў выдаўцом часопіса па праблемах права «Themis Polska».

Удзельнічаў у Лістападаўскім паўстанні 1830—1831 гадоў, пасланы ўрадам у Дрэздэн за фінансавай падтрымкай. У эмігрыраваў з Дрэздэна пад прымусам расійскага пасла ў Парыж. У эміграцыі ў Парыжы належаў да партыі Адама Ежы Чартарыйскага. У 1837—1839 г. — рэдактар «Kroniki Emigracii Polsiej» («Хроніка польскай эміграцыі»). З 1848 г. зноў у Дрэздэне, сябра Камітэта Польскай эміграцыі. Адсуль пасылаў карэспандэнцыю ў Кракаўскі «Czas».

З 1873 года член-карэспандэнт Акадэміі ведаў ў Кракаве.

Творчасць Аўтар прац аб лістападаўскім паўстанні 1830 года ў Польшчы, каштоўнага зборніка матэрыялаў аб Вялікай эміграцыі — «Vademecum polskie» (1839). У сваіх гістарычных працах спецыфіку польскага гістарычнага працэсу бачыў у слабасці каралеўскай улады і няразвітасці гарадоў.

Праціўнік польскіх дэмакратычна-рэспубліканскіх плыняў.

Сям’я У 1829 ажаніўся з Клемянцінай Танскай, польскай пісьменніцай.

Выбраная бібліяграфія Вялікі тыдзень палякаў (1830; ), Чатыры паўстанні (1837; ), Гісторыя палітычных рэформаў у старой Польшчы (1867, 1869; ), Кароль-выгнаннік (пра Станіслава Ляшчынскага, 1854, II выд. 1861; ), Аб заходнім панславізме (1868; ), Погляд на палітычны стан Польскага каралеўства з 1815 да 1830 (), Аб кіраванні публічнымі фінансамі ў старой Польшчы (), Карціна кіравання і правазнаўства ў старой Польшчы (), Падзенне дома Сабескіх (), Прычыны падзелу польскай манархіі пасля Баляслава Крывавустага () і інш.

Крыніцы

Літаратура

Спасылка

Karol Boromeusz Hoffman

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Члены Польскай акадэміі ведаў Катэгорыя:Юрысты Польшчы Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Рэдактары Польшчы Катэгорыя:Публіцысты Польшчы Катэгорыя:Пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Памерлі ў Дрэздэне Катэгорыя:Памерлі ў 1875 годзе Катэгорыя:Памерлі 6 ліпеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1798 годзе Катэгорыя:Выдаўцы Польшчы