«Партрэт Яна XVII Мікалая Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў першай палове XVIII стагоддзя. Месцазнаходжанне невядома. Памер карціны — .

Апісанне

На партрэце намаляваны малады мужчына ў даспехах, са стужкай ордэна Белага Арла праз левае плячо. Паверх даспехаў накідка, падшытая , на якой знак ордэна Белага Арла. На галаве парык паводле моды часоў Аўгуста II. У верхнім куце размешчаны герб Радзівілаў: княжацкая карона з мантыяй, у сярэдзіне мантыі шчыт з чорным арлом і гербам Трубы.

У анатацыі да вядомага фотаздымка ў Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук імя партрэтаванай асобы адсутнічае. Унізе партрэта стаіць № 85. Пад гэтым нумарам у інвентары 1857 г. пазначана выява польскага караля Аўгуста II. Аднак наяўнасць на партрэце герба Радзівілаў супярэчыць такой атрыбуцыі. Партрэт невядомага вельмі падобны да выявы Яна XVII Мікалая Радзівіла з альбома «Icones…», таму можна выказаць меркаванне, што на фотаздымку яго вобраз. Пасля 1939 года партрэт трапіў у Мінск, адкуль, відаць, вывезены ў Германію ў 1944 годзеЛёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5..

Крыніцы

Катэгорыя:Карціны XVIII стагоддзя Катэгорыя:Радзівілы Катэгорыя:Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс Катэгорыя:Партрэты Катэгорыя:Страчаныя творы