Сівапітэ́кі (Sivapithecus) — род выкапнёвых чалавекападобных малпаў. Касцяныя рэшткі сівапітыкаў былі знойдзены ў адкладах міяцэну ва Усходняй Афрыцы і гарах Сівалік у Індыі, у Пакістане і Непале.
Жылі ў трапічных лясах. Сілкаваліся пладамі, маладымі лісцем, драўнянай карой. Даследаванні рэшткаў выявілі падабенства сівапітэкаў з выкапнёвымі вышэйшымі малпамі (дрэвапітэкамі) і сучаснымі арангутанамі. Частка даследчыкаў лічыць сівапітэкаў іх продкамі.
Літаратура
Спасылкі Human Evolution Interactive Timeline // Smithsonian National Museum of Natural History
Катэгорыя:Вымерлыя прыматы Катэгорыя:Млекакормячыя міяцэну