«Партрэт Багуслава І Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1733—1737 гадах. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальным музеі ў Варшаве ( MP 4786. MNW). Памер карціны — .
Партрэт князя Багуслава Радзівіла адносіцца да серыі партрэтаў ў лаўровым вянку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 137 у інвентары 1834 г.; № 186 у інвентары 1857 г.; № 186 у інвентары 1883 г.; № 47 у інвентары 1928 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г. . Перададзены ў Польшчу ў 1950 г. У акце перадачы памеры партрэта запісаны памылкова як 58×52Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5..
Катэгорыя:Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс Катэгорыя:Карціны 1733 года Катэгорыя:Серыя партрэтаў у лаўровым вянку Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага музея ў Варшаве