«Апо́шні маска́ль» () — украінскі камедыйны тэлесерыял, створаны Міколай Куцыкам і Аленай Васільевай. Прэм’ера адбылася на тэлеканале «1+1» 14 красавіка 2015 года; прэм’ера другога сезона «Апошні маскаль. Судны дзень» адбылася 18 красавіка 2016 года. Рэжысёр — Сямён Гораў, у галоўных ролях здымаліся Ігар Скрыпко, Юрый Гарбуноў, Уладзімір Гаранскі, Назар Задняпроўскі і Галіна Безрук.

Паводле сюжэту маскоўскі юнак Валера, бацька якога хаваецца ад расійскага следства і мафіі, шукае прытулку ў свайго дзядзькі, які жыве ў глухой гуцульскай вёсцы Вялікія Вуйкі ва Украіне.

Сюжэт Расійскі мільянер Дзмітрый Пятрук вымушаны ўцякаць з Масквы, бо яго пераследуе мафія і ФСБ. З меркаванняў бяспекі ён адпраўляе сына ў глухую ўкраінскую вёску Вялікія Вуйкі да ягонага стрыя Івана Петрука. З даўніх часоў Іван канфліктуе з братам і зусім не рады прыезду пляменніка, але пад ціскам аднавяскоўцаў вымушаны дазволіць яму застацца. На бяду ўсіх аднавяскоўцаў, маскоўскі мажор Валера закахаўся ў мясцовую красуню Ксенію і нечакана трапляе ў розныя перыпетыі…

У другім сезоне — «Судны дзень» — з’яўляецца новы вобраз, бацька Валеры Дзмітрый Пятрук. Ён вяртаецца ў родныя Вялікія Вуйкі, каб збудаваць тут курорт «Вукавель»…

24 снежня 2018 года тэлеканал «1+1» паведаміў пра пачатак здымак трэцяга сезона серыяла «Апошні маскаль. Вялікія Вуйкі».

У ролях Ігар Скрыпко — Валерый Іванавіч Пятрук, расійскі мажор украінскага паходжання. Юрый Гарбуноў — Іван Пятрук, дзядзька Валеры Уладзімір Гаранскі — Васіль Васілевіч Мікіцюк, староста вёскі Вялікія Вуйкі. Назар Задняпроўскі — Штэфка, гуцульскі хлопец. Уладзімір Мікалаенка — Бодзя, Іванаў кум. Наталля Карэцкая — Марычка, жонка Бодзі. Галіна Безрук — Ксенія, вясковая настаўніца. Ірма Вітоўская — прадаўшчыца селькрамы. Іван Шаран — Дзюнё, хлопец з Барыслава. Таццяна Міхіна — Галіна (Гала), цётка Ксені Вольга Сумская — Ганна (Гануся), мама Валеры Станіслаў Баклан — Дзмітрый Пятрук, бацька Валеры Лілія Нагорная — сакратарка

Спасылкі Офіційний веб-сайт

Катэгорыя:Тэлесерыялы 2015 года Катэгорыя:Камедыйныя тэлесерыялы Украіны Катэгорыя:Тэлесерыялы пра Украіну Катэгорыя:Тэлесерыялы на ўкраінскай мове