«Арке́йн» () — мультсерыял 2021 года па сусвету гульні «League of Legends», створаны да дзесяцігоддзя гульні. Мультсерыял быў створаны кампаніямі «Riot Games» і французскай студыяй «Fortiche Production». Прэм’ера першых трох серый адбылася 6 лістапада 2021 года, мультсерыял выйшаў на стрымінгавых платформах «Netflix» і «Tencent Video». Серыял падзелены на тры «акты» па тры серыі; прэм’ера другога і трэцяга «актаў» адбылася 13 і 20 лістапада адпаведна. Серыял працягнулі на другі сезон.

Дзеянне адбываецца ў выдуманых гарадах сусвету «League Of Legends»: арыстакратычным і квітнеючым Пілтаверы і Заўне, дзе жывуць беднякі і злачынцы. Узроставы рэйтынг мультсерыяла — «16 +».

Сюжэт

Першы сезон Сёстры Вайлет і Паўдэр разам з двума сябрамі здзяйсняюць няўдалае абрабаванне навуковай лабараторыі ў Пілтаверы. Адбываецца выбух і мясцовы аналаг паліцыі — міратворцы Пілтавера — настойліва шукаюць вінаватых. Гэта напружвае даўні канфлікт паміж Пілтаверам і Заўнам. Апякун сясцёр Вандэр спрабуе прадухіліць сутыкненні, але трапляе ў палон да сваяго старага ворага, Сілка. Вайлет з сябрамі спрабуюць яго вызваліць; Паўдэр думае, што можа дапамагчы сябрам і стварае бомбы з выкрадзеным з лабараторыі крышталем з невядомага рэчыва. У выніку выбуху гінуць сябры Вайлет, а пасля бойні і Вандэр. Вайлет у парыве некантралюемай злосці абвінавачвае ў смерцях сваю сястру, яна сыходзіць за кут будынка, ігнаруючы крыкі Паўдэр пра тое, каб яна яе не пакідала, у наступны момант падыходзіць Сілка, Вайлет, заўважыўшы гэта, хацела рынуцца да сястры, але міратворац Маркус схапіў яе, Паўдэр гэтую сітуацыю ўспрыняла так, нібы Вай яе кінула і кінулася ў абдымкі да Сілка.

Паралельна малады навуковец Джэйс Таліс, якому і належала разрабаваная лабараторыя, паўстае перад судом за эксперыменты з забароненай магіяй Аркейн. Яго выганяюць з Акадэміі і загадваюць знішчыць напрацоўкі. Аднак Джэйса Таліса падтрымліваюць даследчык Віктар і арыстакратка Мэл Медарда, дапамагаючы даказаць, што магію можна ўтаймаваць. Парушыўшы забарону, Джэйс і Віктар ствараюць сплаў магіі з тэхналогіяй — «гекстэк». Доктар Хеймердынгер, настроены крытычна, прызнае карысць гэтага адкрыцця, але асцерагаецца, што ім скарыстаюцца ў ваенных мэтах.

Дзякуючы гекстэку Пілтавер праз некалькі гадоў дасягае небывалага росквіту. Джэйс Таліс уваходзіць у савет Пілтавера, верачы, што яго вынаходкі прывядуць да міру і прагрэсу. Сілка ў гэты час плануе паўстанне і таемна захоплівае кантроль над Заўнам з дапамогай наркотыку «мігаценне», паступова ператварае наркаманаў у вырадкаў. Паўдэр пад яго апекай расце і бярэ сабе імя Джынкс. Яна выкрадае апошнюю гекстэкавую распрацоўку — самацвет, які служыць крыніцай велізарнай энергіі. Пры гэтым гінуць некалькі праваахоўнікаў. За расследаванне бярэцца міратворка Кейтлін Кіраман, якая вызваляе з турмы Вайлет. Удваіх яны знаходзяць сведчанне, што да крадзяжу самацвета датычная Джынкс. Савет Пілтавера рыхтуецца да ваенных дзеянняў супраць Заўна і адпраўляе на пенсію Хеймердынгера, затым ён далучаецца да банды «светлякоў», якая імкнецца ўтрымліваць законнасць у Заўне.

Смяротна хворы Віктар употай заручаецца падтрымкай алхіміка з Заўна, каб вылечыцца. Задума атрымоўваецца, але Віктар усведамляе, што гекстэкавыя распрацоўкі перасеклі маральныя мяжы. Джэйс Таліс, міжволі стаўшы забойцам хлопчыка з Заўна, пераконвае савет даць Заўну незалежнасць і тым самым забяспечыць мір паміж двума гарадамі. Аднак Джынкс, сыходзячы з розуму, успрымае разважанні Сілка аб прымірэнні за здраду. Яна незнарок забівае Сілка, выходзіць на адкрытую прастору і, карыстаючыся самацветам, страляе бомбай у бок Пілтавера. Бомба дасягае вокнаў залы, дзе ў гэты момант знаходзіца савет Пілтавера і ў гэты момант канчаецца першы сезон.

Другі сезон Яшчэ да выхаду першага сезону 17 кастрычніка 2019 года генеральны дырэктар Riot Games Нікола Ларан пісаў у твітары.

На Geeked Week 10 лістапада 2023 года аўтары праекта абвясцілі, што прэм’ера другога сезона Аркейн запланавана на лістапад 2024 года.https://gagadget.com/ru/kino/350985-premera-vtorogo-sezona-multseriala-arkejn-zaplanirovana-na-noyabr-2024-fanatam-pridetsya-zhdat-minimum-god/

5 студзеня 2024 года на афіцыйным ютуб-канале Netflix выйшаў першы трэйлер.https://www.youtube.com/watch?v=uk3qCKHTQEE&t=46s

Агучвалі Хэйлі Стэйнфілд — Вай Элла Пернэлл — Паўдэр/Джынкс Міа Сінклер Джэнэс — Паўдэр у дзяцінстве Кевін Алехандра — Джэйс Кэці Льюнг — Кейтлін Джэйсан Спайсак — Сілка Токс Алагундое — Мэл Джэй Бі Бланк — Вандэр Гары Лойд — Віктар Рэмі Хай — Маркус Мік Вінглерт — Хеймердынгер Шохрэ Агдашлу — Грэйсан Фрэд Татаск’ёр — Бензо

Эпізоды

Ацэнкі і водгукі

Зноскі

Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Мультсерыялы 2021 года Катэгорыя:Мультсерыялы Францыі Катэгорыя:Арыгінальныя праграмы Netflix