Замасто́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Замасточча.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чэрніцкі сельсавет у складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Чэрніца. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Замасточча, сельсавет перайменаваны ў Замастоцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года ў складзе Багушэўскага раёна БССР. 8 ліпеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 12 лютага 1935 года сельсавет у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Пліскага сельсавета Бешанковіцкага раёна перададзена вёска ЦаркавішчаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 15 населеных пунктаў. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шапечынскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: вёскі Вялікая Чэрніца, Гаравыя, Замасточча, Лядзенкі, Лядзішча, Ляхі, Саўчанкі, Скрыдлева, Слабада, Стрыганцы, Уладзіміраўка, Чарнецкі Мох і Шылкі.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Віцебскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Багушэўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе