Чэ́ртка — рака ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Галбіца (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 51 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Выцякае з возера Рудзіца ў яго паўночнай частцы, прыкладна за 0,5 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Ляхаўшчына. Упадае ў Галбіцу на паўночны ўсход ад вёскі Галбея. Прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў.

Каля ракі населеныя пункты Анкуды, Лапачонкі, Казароўшчына.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — 2007. — 477 с.: іл.  — С. 361.

Ліст карты N-35-31. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1983 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Галбіцы