Ноўка — мясцовасць ва ўсходняй частцы Полацка.

Агульная характарыстыка Мясцовасць размешчана на правым беразе Заходняй Дзвіны ва ўсходняй частцы горада пры ўездзе ў Полацк з боку Віцебска. Асноўнай транспратнай магістраллю з'яўляецца вуліца Гагарына, якая перасякае амаль усю мясцовасць з захаду на ўсход.

З поўдня натуральнай мяжою мясцовасці з'яўляецца рака Заходняя Дзвіна. На паўночным захадзе Ноўка мяжуе з яшчэ адной полацкай мясцовасцю — Грамы. На паўднёвым усходзе за мяжой горада пачынаецца тэрыторыя вёскі Струнне, на ўсходзе — вёскі Салонікі, на паўночным усходзе — вёскі Багатырская.

Забудова мясцовасці пераважна сядзібнага тыпу, малапавярховая, у сваёй масе драўляная. На тэрыторыі мясцовасці маецца некалькі прамысловых аб'ектаў, школа, бальніца і інш.

Транспарт Чыгуначная станцыя Полацк-Сосніца

Сацыяльныя аб'екты Полацкая гарадская бальніца № 1 Полацкі кнсервавы завод Паліклініка № 2 Школа № 13 Царква Святога Панцеляймона Чырвоныя могілкі

Катэгорыя:Полацк