Карагодная справа — серыя судоў над удзельнікамі акцыі пратэсту ў Брэсце падчас паслявыбарнага крызісу 2020 года.

Падчас акцыі пратэсту ў Брэсце дэманстранты выйшлі на скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Рух аўтамабіляў і грамадскага транспарту на ўчастку быў ускладнены. Дэманстранты спявалі песні, вадзілі карагоды да прыезду вадамёта. Следам за вадамётам выбеглі сілавікі і сталі затрымліваць пратэстоўцаў. Паводле звестак следства, былі парушэнні ў працы тралейбусаў (агульны прастой склаў больш за 29 гадзін), спынены рух маршрутаў і сарваны 2 рэйсы гарадскіх аўтобусаў (агульны прастой склаў больш за 5 гадзін), спынены рух двух экспрэсных маршрутаў на 5 хвілін. Акрамя таго, час працы трох гандлёвых кіёскаў і аднаго рэстарана скарацілі на розны час. Была ўзбуджана крымінальная справа.

Следства цягнулася больш за год, удзельнікаў акцыі выяўлялі і асуджалі невялікімі групамі, звычайна на некалькі гадоў абмежавання свабоды. Станам на 19 жніўня 2021 года, было выяўлена 114 удзельнікаў акцыі, з іх асуджана 70. Станам на 17 снежня 2021 года, прайшло 11 судоў і асуджана 114 чалавек.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021) Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020) Катэгорыя:2020 год у Беларусі Катэгорыя:2021 год у Беларусі Катэгорыя:Пратэсты 2020 года Катэгорыя:Пратэсты 2021 года