Хо́рапуць — рака ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Іпуць (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 45 км. Плошча вадазбору 528 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,06 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Асноўныя прытокі Праваруч: Гразліўка. Леваруч: Жгунь, Чачора.

Агульныя звесткі Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад былой вёскі Чырвоны Арол, на поўнач ад вёскі Чырвоны Алёс, вусце на заходняй ускраіне горада Добруш. Рака цячэ па Гомельскім Палессі.

Даліна трапецападобная, у вусці зліваецца з далінай Іпуці. Абалона пераважна лугавая. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу, шырыня яго 2—3 м у вярхоўі, у вусці да 12 м. Берагі стромкія, вышынёй да 1,2 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Літаратура

Ліст карты N-36-123. Выданне 1984 г. Ліст карты N-36-124. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Іпуці Катэгорыя:Рэкі Добрушскага раёна