Астрашы́цкі Гарадо́к (, ) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Усяжа. Адміністрацыйны цэнтр Астрашыцкагарадоцкага сельсавета. Знаходзіцца за 24 км на поўнач ад Мінска, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Калодзішчы; на шашы Мінск — Лагойск.

Астрашыцкі Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Назва

Тапонім «Астрашы́цкі Гарадо́к»Дзяржаўны цэнтр картаграфа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных Рэспублікі Беларусь складаецца з дзвюх частак: азначэнне «Астрашыцкі» паказвае на блізкасць да вёскі Астрошыцы, назва «Гарадок» сведчыць пра існаванне тут невялікага замка (горада) С. 81..

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Гарадок («Астрашыцкі» дадалося пазней) датуецца 1567 годам. Паводле інвентара (1650) у мястэчку існавалі драўляны замак, гандлёвая плошча, царква, карчма і крамы; 3 вуліцы (Мінская, Глебкавіцкая і Кавальская), 51 двор. Замак меў абарончыя сцены і 4 кутнія вежы, яго абкружалі сажалкі і штучны роў. Да замка вёў мост, уваход праз браму-вежу «прускага муру» унутры якой былі жылыя, гаспадарчыя і абарончыя памяшканні. Леваруч ад брамы стаяў 1-павярховы драўляны палац, вакол якога высаджваліся зёлкі. Жылыя памяшканні палаца мелі размаляваныя дзверы і столь, печы і каміны з каляровай кафлі. За палацам размяшчаліся варыўня, кухня, пякарня, псярня, лазня, бровар. Праваруч ад брамы стаялі дом «прускага муру» з жылымі пакоямі, каморай, вазоўняй, стайняй і свіран. Перад замкам знаходзіліся стайня, вадзяны млын і тартак.

thumb|злева|Палац Тышкевічаў, інтэр’ер Станам на 1734 года у Астрашыцкім Гарадку было 24 двары. Паводле інвентару 1745 года — 30 двароў, драўляны палац, звярынец, фальварак з 2 жылымі будынкамі, пякарняй, стайнямі, аборай, броварам і інш. За сядзібай былі ставы з млынамі і рыбныя сажалкі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Астрашыцкі Гарадок апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У першай палове XIX стагоддзя за 1 км ад мястэчка збудавалі мураваны 2-павярховы палац, дзе размяшчалася сабраная М. Тышкевічам калекцыя твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Існаваў вялікі парк, у якім быў звярынец. Станам на 1886 год у мястэчку існавалі 2 царквы, капліца, школа, рудня, майстэрня вырабу меднага посуду для бровара, 11 крам, заезны дом, 4 млыны. На 1917 год — 324 двары.

У 1919 годзе Астрашыцкі Гарадок увайшоў у БССР, дзе 20 жніўня 1924 года стаў цэнтрам Астрашыцка-Гарадоцкага раёна (з 1935 года ў Мінскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1987 год тут было 1789 двароў, на 1995 год — 938 двароў. У 2000-я гады Астрашыцкі Гарадок атрымаў афіцыйны статус аграгарадка.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 год — 1115 муж. XX стагоддзе: 1917 год — 1564 чал.; 1987 год — 1789 чал.; 1995 год — 2390 чал.

Інфраструктура У Астрашыцкім Гарадку працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, Дом культуры.

Славутасці

Капліца Святой Ганны (XIX ст.) Могілкі яўрэйскія Сінагога

Страчаная спадчына Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (XVII—XVIII стагоддзі) Царква Святога Духа (1773; грэка-каталіцкая)

Вядомыя асобы Рыгор Мацвеевіч Галавацкі (1914—1943) — удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гвардыі маёр. Таццяна Дзмітрыеўна Самусенка (1938—2000) — беларуская фехтавальшчыца (на рапірах), трохразовая алімпійская чэмпіёнка. На могілках пахаваны Уладзімір Ільіч Содаль (1937—2015) — беларускі літаратуразнавец, журналіст, даследчык, краязнавец. Варлен Леанідавіч Бечык (1939—1985) — беларускі крытык і літаратуразнавец. Ларыса Лявонцьеўна Кароткая (1919—2012) — беларускі літаратуразнавец, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Маці Варлена Бечыка. Іегуда Жухавіцкі (1868 — ?) — беларускі скрыпач і музычны педагог. Вячаслаў Якаўлевіч Семянько (нар. 1947) — беларускі графічны дызайнер і сцэнограф.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Астрашыцкагарадоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства