Ту́р’я — рака ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уша (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 37 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,7 м/км.
Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Лабачоўка, упадае ва Ушу за 0,5 км на поўнач ад вёскі Турэц-Баяры. Вадазбор у межах Нарачана-Вілейскай нізіны. Рэчышча на працягу 5,7 км (ад моста на аўтадарозе Маладзечна — Смаргонь да вёскі Турэц-Баяры) каналізаванае.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Прытокі Ушы (прыток Віліі)