Патані (тайск. แม่น้ำปัตตานี) — рака ў правінцыях Яла і Патані рэгіёна Паўднёвы Тайланд на поўдні Тайланда. Упадае ў Сіямскі заліў. Працягласць ракі - 214 км. Вытокі Патані размешчаны ў горнай градзе на мяжы з Малайзіяй каля горада Бетонг у правінцыі Яла. Рака працякае з поўдня на поўнач, асноўныя прытокі — Яха і Нонг-Чык. Цэнтральная і паўднёвая частка басейна размешчана ў гарах Сан-Кала-Кіры і Піла, а паўночная частка — на раўніне. Упадае ў Сіямскі заліў паблізу горада Патані, сталіцы аднайменнай правінцыі.

Катэгорыя:Рэкі Тайланда Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ціхі акіян