Рэна Лалгі () — брытанскі дзяржаўны дзеяч. Губернатар Бермудскіх астравоў з 14 снежня 2020 года. Першая жанчына і першы чалавек афрыканскага паходжання, які быў прызначаны губернатарам Бермудскіх астравоў.
Біяграфія Да пасады губернатара Рэна Лалгі працавала на розных пасадах у Міністэрстве ўнутраных спраў Вялікабрытаніі (Хоум-офіс), Кабінеце міністраў і Дэпартаменце бізнэса, інавацый і рамёстваў. Яна была аперацыйным дырэктарам ва ўрадавай арганізацыі «». Пазней яна стала кіраўніком Упраўлення па выкананні фінансавых санкцый (OFSI), створанага ў рамках Казначэйства ў 2016 годзе для ўвядзення і выканання фінансавых санкцый.
Катэгорыя:Губернатары Бермудскіх астравоў