Брусельскі вольны ўніверсітэт () — бельгійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Брусель. Навучанне вядзецца пераважна на французскай мове.
У Бруселі сёння ёсць два ўніверсітэты, назвы якіх азначаюць у перакладзе «Брусельскі вольны ўніверсітэт»: франкамоўны () і нідэрландамоўны (). Ніводзін з іх не выкарыстоўвае англійскі пераклад сваёй назвы ў якасці міжнароднага найменавання для пазбягання блытаніны.
Гісторыя Калі Бельгійская дзяржава была ўтворана ў 1830 годзе дзевяццю правінцыямі, якія аддзяліліся ад Каралеўства Нідэрландаў, у ёй было тры дзяржаўныя ўніверсітэты ў Генце, Льежы і Лёвене, але ніводнага ўніверсітэта ў новай сталіцы — Бруселі. Паколькі ўрад не жадаў фінансаваць новы дзяржаўны ўніверсітэт, група масонаў і інтэлектуалаў на чале з П’ерам-Тэадорам Верхагенам і Агюстам Баронам прапанавалі стварыць прыватны ўніверсітэт, што было дазволена Канстытуцыяй Бельгіі. Пасля таго, як у 1834 годзе Каталіцкая царква спансавала заснаванне Мехлінскага каталіцкага ўніверсітэта, 20 лістапада 1834 года адкрыўся Бельгійскі вольны ўніверсітэт. У 1836 годзе ён змяніў назву на сучасную.
З 1935 года некаторыя курсы выкладаліся як на французскай, так і на нідэрландскай мовах. Пачынаючы з 1963 года, усе факультэты прапаноўвалі курсы на абедзвюх мовах. У кастрычніку 1969 года, неўзабаве пасля моўнай спрэчкі ў Лёвенскім каталіцкім універсітэце, французская і нідэрландская грамады ўніверсітэта падзяліліся на дзве розныя ВНУ. З актам ад 28 мая 1970 года яны афіцыйна сталі двума асобнымі юрыдычнымі, адміністрацыйнымі і навуковымі суб’ектамі.
Структура Інстытут еўрапейскіх студый Міжфакультэцкая біяінжынерная школа Школа грамадскага здароўя Вышэйшы інстытут фізкультуры і кінезіятэрапіі Інстытут навук аб працы Інстытут статыстыкі і аператыўных даследаванняў Інстытут астраноміі і астрафізікі Школа эканомікі і менеджменту
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Бельгіі Катэгорыя:Брусель