Варшаўскі ўніверсітэт () — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых універсітэтаў у Польшчы, знаходзіцца ў Варшаве.
У 1908—1914 гг. дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.
Створаны Цэнтр беларускіх даследаванняў. У 2016 годзе выдадзены першы нумар «Гадавіка Цэнтра беларускіх студыяў».
Прафесары і выкладчыкі Іван Іванавіч Замоцін (з 1908) Яўхім Фёдаравіч Карскі — філолаг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства Казімеж Міхалоўскі (1901—1981) — польскі археолаг, егіптолаг, гісторык мастацтваў Фларыян Няўважны — польскі славіст, спецыяліст па ўсходнеславянскіх літаратурах Ян Станкевіч (1928—1932) — беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч Мікалай Васілевіч Бірыла (1956—1958) — беларускі мовазнавец Аляксандр Баршчэўскі — беларускі паэт, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык, фалькларыст, педагог, грамадска-культурны дзеяч
Вядомыя выпускнікі і студэнты Аркадзь Арэхва — беларускі грамадскі дзеяч, юрыст Анатоль Васілевіч Багдановіч — беларускі і рускі мовазнавец, педагог Зміцер Бандарэнка — беларускі палітычны актывіст Ніна Баршчэўская — беларускі мовазнавец, грамадскі і культурны дзеяч М. Бегін — прэм’ер-міністр Ізраіля, Нобелеўскі лаўрэат Павел Вечаркевіч — польскі гісторык Генрык Віснер — польскі гісторык Франак Вячорка — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст, палітык Ода Буйвід — польскі бактэрыёлаг Вацлаў Яўгенавіч Гебельт — беларускі шахматыст Браніслаў Герэмек — польскі палітык Леанід Гурвіч — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Януш Леанардавіч Івашкевіч — польскі і беларускі гісторык, архівіст, даследчык палітычнай гісторыі Беларусі, Польшчы і Літвы Віталь Луба — польскі беларускі літаратар, журналіст Ян Максімюк — беларускі журналіст, перакладчык, крытык, літаратар Янка Жамойцін — беларускі пісьменнік-публіцыст, літаратурны крытык, грамадскі дзеяч Павел Якаўлевіч Жаўрыд — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, журналіст. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну Міхась Шаховіч — беларускі паэт Іван Іванавіч Цвікевіч — беларускі медык, грамадскі і навуковы дзеяч, публіцыст Сакрат Яновіч — польскі беларускі пісьменнік Anton Snt — беларускі мастак у галіне contemporary art Анхела Эспіноса Руіс — беларуская паэтэса іспанскага паходжання
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Пачала дзейнічаць з 1 кастрычніка 1956 года як Кафедра беларускай філалогіі. Ініцыятаркай яе стварэння, арганізатаркай і шматгадовай (да 1971 года) загадчыцай была прафесар Антаніна Абрэмбска-Яблоньска (1901—1994), — вядомая славістка, аўтарка шматлікіх прац у галіне славянскага мовазнаўства. У стварэнні і фарміраванні пачаткаў кафедры дапамогу аказаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які перадаў новаму падраздзяленню вялікую колькасць кніг па беларускай філалогіі, а таксама (пры патрэбе) накіроўваў сваіх супрацоўнікаў для выкладчыцкай дзейнасці.
З 2005 года працуе на факультэце прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта як Кафедра беларусістыкі.
Супрацоўнікі кафедры актыўна ўдзельнічаюць у айчынным і міжнародным навуковым жыцці, удзельнічаюць у канферэнцыях і кангрэсах (славянскіх і беларускіх), публікуюць свае працы ў часопісах і калектыўных выданнях у Польшчы і за мяжой. Па ініцыятыве Кафедры беларусістыкі з 1993 года арганізуецца Міжнародная навуковая канферэнцыя «Шлях да ўзаемнасці». Кафедра распрацоўвае вучэбныя і прадметныя праграмы, вучэбныя і школьныя падручнікі (для школ усіх узроўняў), вядзе лексікаграфічную і выдавецкую працу. На кафедры абаронена мноства доктарскіх дысертацый у галіне мовазнаўства і літаратуры.
З 2007 года кафедра беларусістыкі з’яўляецца выдаўцом навуковага часопіса «Acta Albaruthenica». Гэты штогоднік рэдагуецца супрацоўнікамі кафедры і рэгулярна выходзіць у Варшаве.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Варшаўская навучальная акруга Катэгорыя:Універсітэты Варшавы
Катэгорыя:Універсітэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1816 годзе Катэгорыя:1816 год у Варшаве