Новыя Бабовічы () — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.
Гісторыя Заснавана з XVII ст. У XVIII ст. — уладанне Кіева-Пячэрскай лаўры, цэнтр Бабовіцкай воласці.
З XIX ст. сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі. У 1859 годзе 281 двор.
З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР, з 1926 года ў складзе Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Навазыбкаўскім раёне Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці.
Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.
У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Старабабовіцкага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.
Славутасці У 1927 годзе сялянамі пры будаўніцтве былі знойдзены косці маманта. Выкладчыкі Навазыбкаўскага палітэхнікума Г. Э. Гітэрман і Д. П. Дзятлаў і студэнт А. В. Кротаў дасталі 156 костак, якія належалі 11—13 жывёламЧубур А. А. Человек и мамонт в палеолите Подесенья. Продолжая дискуссию // ДЕСНИНСКИЕ ДРЕВНОСТИ (выпуск VII) Материалы межгосударственной научной конференции «История и археология Подесенья», посвященной памяти брянского археолога и краеведа, Заслуженного работника культуры РСФСР Фёдора Михайловича Заверняева (28.11.1919 - 18.VI.1994). Брянск, 2012.
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Навазыбкаўскай гарадской акругі