Унукавічы () — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.

Гісторыя Вядома з першай паловы XVI ст. У XIX ст. называлася таксама Раданежскае — ад царквы Сергія Раданежскага (пабудавана ў 1855 годзе).

Да 1917 года сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР, з 1926 года ў складзе Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці.

Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.

У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Халевіцкага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Навазыбкаўскай гарадской акругі