Дойсутхеп () — гара ў ваколіцах горада Чыянгмай. Вышыня над узроўнем мора — 1601 м. Геалагічна складзена гранітам. Дойсутхеп — частка хрыбта Лойлар. Разам з суседняй вяршынай Дойпуй (1685 м) з’яўляецца часткай нацыянальнага парку Дойсутхеп-Дойпуй.

На вяршыні Дойсутхепа, размешчанай за 15 км ад цэнтра Чыянгмая, у 1383 годзе быў пабудаваны будысцкі храм Ват Прахат Дой Сутхеп.

Катэгорыя:Горы Тайланда