Сярге́й Міха́йлавіч Кі́шкін (, в. Гусь-Жалезны Меленкаўскага павета — ) — дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР. Лаурэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950).
Біяграфія З рабочых. Член КПСС (1930). Скончыў Маскоўскі інстытут сельскагаспадарчага машынабудавання імя Калініна (1935).
У 1924—1930 працаваў на Люберацкім заводзе сельскагаспадарчых машын (Маскоўская вобласць). У 1934—1955 інжынер, галоўны інжынер, начальнік цэха, зборачнага корпуса, аддзела тэхнічнага кантролю Горкаўскага аўтазавода. З 1955 года дырэктар Мінскага аўтазавода, начальнік упраўлення машына- і станкабудавання Саўнаргаса БССР, з 1962 года намеснік старшыні, старшыня Саўнаргаса БССР. З кастрычніка 1965 і да 1974 года намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.
На XXII і на XXV з’ездах КПБ абіраўся кандыдатам у члены ЦК, на XXVI—XXVII з’ездах КПБ — членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5—8 скліканняў. Узнагароджаны 4 ордэнамі, медалямі.
Літаратура
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Заслужаныя работнікі прамысловасці БССР