Брусельскі ўніверсітэт Святога Людовіка () — бельгійская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Бруселі. Навучанне вядзецца пераважна на французскай мове.

Да 2012 года ён быў вядомы як Універсітэцкі факультэт Святога Людовіка. З верасня 2018 года ўніверсітэт выкарыстоўвае лагатып UCLouvain разам з Лувенскім каталіцкім універсітэтам у кантэксце будучага зліцця абодвух устаноў.

Структура Факультэт філасофіі, мастацтваў і гуманітарных навук Факультэт права Факультэт эканомікі, сацыяльных, палітычных навук і навук аб камунікацыях Факультэт перакладу і інтэрпрэтацыі Інстытут еўрапейскіх студый

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Бельгіі Катэгорыя:Каталіцкія ўніверсітэты Катэгорыя:Брусель