Неенродскі ўніверсітэт бізнесу () — нідэрландская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Брокелен.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1946 годзе, ён размешчаны ў вялікім маёнтку ў горадзе Брокелен паміж Амстэрдамам і Утрэхтам. Навучальная ўстанова названа ў гонар замка, дзе знаходзіцца ВНУ — замак Неенродэ. Установа была заснавана пад назвай Нідэрландскага навучальнага інстытута для замежжа буйнымі і сусветна вядомымі прыватнымі нідэрландскімі кампаніямі, у тым ліку KLM, Shell, Unilever, Philips і AkzoNobel. Стварэнне стала вынікам ідэі дырэктара кампаніі KLM Альберта Плесмана. Большасць навучання ва ўніверсітэце вядзецца на англійскай мове.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Нідэрландаў Катэгорыя:Эканамічныя ўніверсітэты Катэгорыя:Бізнес-школы Катэгорыя:Утрэхт (правінцыя)