Усы́са, Гаражанка, Усыска — рака ў Гарадоцкім, Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Обаль (басейн Заходняй Дзвіны).
Выцякае з возера Кашо, за 1,5 км на захад ад вёскі Прудок. Цячэ праз азёры Лугавое, Арэхавае, Шчарбакоўскае. У вярхоўі завецца Гаражанка. Упадае ў Обаль каля аграгарадка Мішневічы ў Шумілінскім раёне.Даўжыня ракі 50 км. Плошча вадазбору — 423 км². Вадазбор на паўднёва-заходніх схілах Гарадоцкага ўзвышша і Полацкай нізіне. Азёрнасць вадазбору 1 %. Шырыня даліны ракі 200—500 м, поймы 50—80 м. Рэчышча звілістае, берагі пераважна стромкія (вышынёй 1,5—2, месцамі да 6 м).
Асноўны прыток — Каменка. На рацэ горад Гарадок. Уздоўж ракі населеныя пункты Казінова, Старыя Вайханы і Новыя Вайханы, Крынічная, Хвешчанкі, Бегуны, Шыпуліна, Мішневічы, Скрыпкі і інш. У басейне Усысы возера Вялікае Астраўлянскае.
Літаратура
Кривенко С. Сохраним водные ресурсы района / С. Кривенко // Гарадоцкі веснік. — 2000. — 5 ліп. Параскевіч А. Падарожжа па рацэ Обаль / А. Параскевіч // Герой працы (Шуміліна). — 2005. — 25 кастр
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области Справочник // «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Шумілінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Обалі