Ёдзі, Ёдава, Ёдаўскае — возера ў Беларусі, у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 33 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, каля вёсак Ёдзі і Пашкуны, у басейне ракі Страча. Належыць да групы Сарачанскай групы азёр.

Плошча Ёдзі складае 0,61 км². Найбольшая глыбіня возера — 19,7 м, сярэдняя — 9,7 м. Даўжыня возера — 1,60 км, найбольшая шырыня — 0,52 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,84 млн м³. Даўжыня берагавой лініі — 3,74 км, плошча вадазбору — 4,4 км². Празрыстасць вады ў возеры складае 3,4 м, мінералізацыя — 0,25—0,26 г/л.

Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню 6—10 м, разараныя. На поўдні вышыня схілаў складае 8—15 м, парослыя лесам. Берагі возера зліваюцца з схіламі. На паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе берагі сплавінныя. У паўднёва-ўсходняй частцы берагавая лінія ўтварае мелкаводны заліў.

Дно вадаёма плоскае. Мелкаводдзе да глыбіні 2—4 м высланае пяском і апясчаненымі адкладаннямі. На большых глыбінях дно высланае сапрапелем. Глыбіні да 2 м займаюць каля 20 % плошчы возера.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Шырыня паласы зарастання складае 10—70 м. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 2 м.

У Ёдзі ўпадаюць 4 ручаі, а на паўднёвым усходзе возера злучанае пратокай з возерам Гульбеза.

Літаратура

 — С. 270.

Спасылкі Морфометрические параметры озёр Гродненскойобласти // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Сарачанская група азёр Катэгорыя:Азёры Астравецкага раёна Катэгорыя:Басейн Страчы