Павел Мікалаевіч Муравейка (нар. , Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ваенны. Генерал-маёр. Першы намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь (2022—2024), Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (з 2024). Фігурант санкцыйных спісаў ЕС і шэрагу іншых краін.

Біяграфія Нарадзіўся 26 верасня 1971 года ў Мар’інай Горцы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, беларус.

У 1992 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём і ў далейшым ваенную службу праходзіў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, начальніка штаба — намесніка камандзіра мотастралковага батальёна, камандзіра мотастралковага батальёнаГлавное оперативное управление Генерального штаба Вооруженных Сил .

Пасля заканчэння ў 2001 годзе камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра аддзела (планавання) аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, старшага афіцэра, начальніка групы, начальніка арганізацыйна-аналітычнай групы галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, начальніка аддзела галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У 2008 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём і ў далейшым ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка ўпраўлення, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка ўпраўлення, першага намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл.

20 чэрвеня 2013 года прызначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

10 лютага 2022 года прызначаны першым намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі БеларусьМуравейка: цяпер як ніколі актуальна падтрыманне і развіццё ваеннай арганізацыі дзяржавы.

23 мая 2024 года прызначаны Начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі БеларусьПавел Муравейка назначаны начальнікам Генштаба - першым намеснікам Міністра абароны Беларусі.

Выказванні У верасні 2023 года Муравейка заявіў: «У першую чаргу хацеў бы зберагчы ад тых вар'яцкіх думак і шалёных ідэй праверыць на практыцы, ці ўмеюць беларусы прымяняць гэту зброю. У нас ёсць дух, воля і гатоўнасць у выпадку неабходнасці ўсімі сродкамі абараняць нашу краіну», а ў кастрычніку 2023 года сказаў, што Беларусь мае права «прасячы калідор» праз Літву сілай зброі ў адказ на санкцыі.

У лістападзе 2024 года Муравейка назваў расейскі ўдар ракетай «Арэшнік» па Дняпры «жэстам добрай волі».

Міжнародныя санкцыі 18 снежня 2023 года Муравейку дадалі ў санкцыйны спіс Еўрапейскага саюза, накіраваны супраць асоб, якія маюць дачыненне да ўварвання Расіі ва Украіну. Праз некалькі дзён пасля гэтага да еўрапейскага пакета санкцый далучылася Швейцарыя, а ў лютым 2024 года — Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Украіна.

З 9 жніўня 2024 года Муравейка знаходзіцца у санкцыйным спісе КанадыКанада запровадила санкції проти наймолодшого сина Лукашенка Колі.

З 24 лютага 2025 года знаходзіцца у санкцыйным спісе АўстралііАвстралия ввела крупнейший с начала войны пакет санкций в отношении России. В списке есть беларусские предприятия и чиновники.

Узнагароды ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені (2016)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2016 года № 187 «Аб узнагароджанні».

Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Начальнікі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь